Вы тут

Тое, што яднае


У Палаце прадстаўнікоў падвялі вынікі фотафестывалю «У кадры — Год народнага адзінства». Прэзентацыя найлепшых фотаработ — а гэта звыш 70 фотаздымкаў — адбылася ў файе Авальнай залы. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі рэдакцый рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Лаўрэатаў вызначылі ў трох намінацыях: «Беларусь — наш дом родны», «Святая памяць», «Зямля клопату нашага».



Арганізатарамі фотаконкурсу выступілі Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, Беларускі саюз журналістаў і грамадскае аб’яднанне «Белая Русь».

— Мы ставілі мэтай ракрыць патэнцыял рэспубліканскай і рэгіянальнай прэсы, каб пільна паглядзець, якім быў Год народнага адзінства, якія грамадскія ініцыятывы за гэты час нарадзіліся ў краіне і, самае галоўнае, прыцягнуць увагу людзей да тэмы гістарычнай памяці, гістарычнай спадчыны, міру і спакою ў нашай краіне, — адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія АНАНІЧ. — Мы бачым дзівосныя кадры, якія адлюстроўваюць душу беларускага народа. Менавіта такой мы любім нашу Беларусь — годнай, прыгожай, з таленавітымі людзьмі: тымі, хто сее хлеб і прыбірае ўраджай, займаецца народнай творчасцю, людзьмі, якія шануюць памяць аб Вялікай Перамозе. 

Як падкрэсліла парламентарый, сродкі масавай інфармацыі — сёння наймагутнейшая сіла. «Нягледзячы на тое, што развіваюцца тэхналогіі, такія цудоўныя фотафестывалі наглядна паказваюць магутнасць нашай краіны, нашых людзей, — акцэнтавала ўвагу Лілія Ананіч. — Гэты атрад нашай нацыянальнай прэсы здольны сфарміраваць усе пасылы, якія сёння актуальныя для нашага грамадства. Галоўны — Беларусь была, ёсць і будзе адзінай, годнай і прыгожай краінай, якую мы любім». 

Па словах старшыні Беларускага саюза журналістаў Андрэя КРЫВАШЭЕВА, журналісты і буйных рэспубліканскіх медыяхолдынгаў, і невялікіх гарадскіх і раённых рэдакцый вельмі стараліся, каб перадаць атмасферу, дух народнага адзінства. «На гэтых работах адлюстравана вечная тэма — героі нашага часу, якія і ствараюць нам Год народнага адзінства і бягучы Год гістарычнай памяці, — падкрэсліў Андрэй Крывашэеў. — Дзякуючы гэтаму фотафестывалю мы знайшлі цудоўных, таленавітых аўтараў, фотамастакоў, якія працуюць у невялікіх рэдакцыях гарадскога, раённага, абласнога ўзроўняў».

Фотаэкспазіцыя не змагла змясціць усе работы ўдзельнікаў — іх на конкурс было прадстаўлена каля 400. Аднак усе дасланыя работы ў хуткім часе будуць прадстаўлены на сайце Палаты прадстаўнікоў. Убачыць эксклюзіўныя кадры змогуць многія беларусы — фотавыстаўка плануе падарожжа па нашай краіне. Наступны фотаконкурс будзе прысвечаны Году гістарычнай памяці. 

Вераніка КАНЮТА 

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.