Вы тут

Сезон у садзе пачынаецца: апрацоўка ранняй вясной


Клубніц

Апрацоўка трускалак вясной — важнае мерапрыемства, ігнараваць якое нельга. Ды і часу на апрацоўку мала — трэба паспець да пачатку цвіцення. І самае першае, што трэба зрабіць, — прыбраць з клубнічнай градкі старое лісце і смецце, ачысціць разеткі ад гэтага, выдаліць пустазелле.

Глебу таксама трэба засцерагчы ад шкоднікаў і хвароб. Для гэтага грунт паміж радамі паліваюць з палівачкі вадой, нагрэтай да 95 °С. Такая мера дазволіць пазбавіць трускаўкі ад лічынак шкоднікаў, якія засталіся ў грунце на зімоўку. Для таго каб гарачы душ апынуўся пагібельным для глебавых монстраў, рэкамендуюць дадаць у ваду марганцоўку (да слаба-ружовага колеру) або 15 кропель ёду на вядро вады.

Самыя галоўныя ворагі клубніц — мучністая раса, шэрая гніль, белая гніль, чорная гніль, а таксама верціцылёзнае завяданне. Каб усяго гэтага пазбегнуць, трэба апрацаваць кусты антыгрыбковымі сродкамі, у саставе якіх прысутнічае медзь — гэта «Хорус», «Тапаз», «Фундазол», 1-працэнтная бардоская вадкасць і іншыя.

Калі ў папярэднім сезоне ваш сад падвяргаўся актыўнаму ўздзеянню шкоднікаў, трэба ўзмацніць меры бяспекі і барацьбы з імі.

Вінаграду

Ад таго, як вы праведзяце апрацоўку вінаграду ў пачатку сезона, непасрэдна залежыць, ці будзе ён пладаносіць. Догляд за вінаградам вясной пачынаецца з уборкі смецця, абрэзкі сухой лазы, выдалення пашкоджаных парасткаў, апрацоўкі глебы.

Галоўны вораг вінаграду — грыбковыя хваробы. Першую прафілактычную апрацоўку пачынаюць пасля таго, як з лазы здымуць зімовае ўкрыццё. У гэты час можна ўжываць 3-працэнтны раствор меднага купарвасу або бардоскай вадкасці. Таксама тады ж лазу можна апрацаваць растворам жалезнага купарваса (з разліку 500 г прэпарату на 10 л вады), такая апрацоўка дапаможа засцерагчы вінаград не толькі ад хвароб, але таксама і ад шкодных насякомых, якія зімуюць пад карой.

У перыяд раскрыцця пупышак расліну апрацоўваюць прэпаратамі
супраць вінаграднага кляшча.

Маліны

Як толькі сыдзе снег, садоўнікі пачынаюць вызваляць малінавыя кусты ад загінулых і хворых парасткаў і апырскваюць кусты бардоскай сумессю. Для гэтага бяруць 400 г вапны-«пушонкі», 300 г меднага купарвасу і разводзяць гэта ў 10 л вады.

Добры эфект атрымліваецца і ад апырсквання глебы растворам мачавіны (50 г меднага купарвасу і 700 г мачавіны на 10 л вады). Каля 2,5 л сумесі спатрэбіцца на апрацоўку 10 кв. м грунту.

Многія апрацоўваюць малінавыя кусты і растворам жалезнага купарвасу ў прапорцыі 100 г рэчыва на 5 л вады. Як правіла, на апырскванне кожнага куста сыходзіць прыкладна 0,5 л раствору. Вышэйпералічаныя рэцэпты дапамогуць абараніць маліну ад інфекцый, а таксама яе галоўных шкоднікаў — малінавага жука, сцябловай мухі, сунічна-малінавага даўганосіка, парасткавай галіцы. А каб у новых асобін шкоднікаў зусім не было шанцаў, глебу трэба перакапаць на глыбіню 10 см, апрацаваць растворам фуфанону (на 10 л вады — 20 мл прэпарату).

Выдатна спраўляюцца са шкоднікамі маліны наступныя прэпараты: «Актэлік» — 15 мл на 10 л вады (для кожнага куста спатрэбіцца не менш за 200 мл раствору), «Карбафос» — 75 г на 10 л вады (па 1 л на 1 куст). «Карбафос» выкарыстоўваюць і ў мэтах прафілактыкі супраць шклянніцы — 6 г рэчыва раствараюць у 1 л вады — гэтага раствору хапае на апрацоўку пяці кустоў.

Персіка

Персік пачынаюць апырскваць да распускання пупышак, але калі тэмпература паветра ўжо дасягае стабільных плюсавых значэнняў.

Асноўная мэта гэтай апрацоўкі — барацьба з грознай хваробай — кучаравасцю лісця. Акрамя таго, такая працэдура будзе спрыяць знішчэнню ўсіх шкоднікаў, якім удалося паспяхова перазімаваць, схаваўшыся ў кары і парастках дрэў. У дадзеным выпадку ўжываюць фунгіцыды, у складзе якіх прысутнічае медзь (медны купарвас, бардоскую вадкасць і іншыя).

Другі этап апырсквання право-
дзяць перад з'яўленнем бутонаў. Падчас яго ўжываюць мачавіну (700 г рэчыва, 10 л вады, 50 г меднага купарвасу), раствор жалезнага купарвасу (250 г рэчыва на 5 л вады), раствор меднага купарвасу (500 г на 5 л вады).

Трэцяе апырскванне праводзяць у маі, калі ідзе актыўнае размнажэнне кляшчоў. Кроны апырскваюць ад шкоднікаў «Актафітам» — у прапорцыі 40 мл на вядро вады.

Калі тэмпература паветра ўсталюецца на адзнацы 14 °С, можна апрацаваць персік прэпаратам «Скор», які засцеражэ ад кучаравасці лісця, мучністай расы і шэрай гнілі. Для гэтага гатуюць раствор з 2 г рэчыва і 8 л вады.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.