Вы тут

У Нацыянальным гістарычным музеі запускаецца праект «Беларусь і беларусы


У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынаецца досыць цікавы асветніцкі праект — «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры». Мяркуецца, што на працягу ўсяго 2021 года адбудзецца цэлы шэраг выставак, якія разам адкажуць на многія пытанні, звязаныя з лёсам нашай Айчыны і нашага народа.


І першая выстаўка, якая пачне сваю работу 16 чэрвеня а 17-й гадзіне, у межах праекта складаецца з дзвюх частак — «Гісторыя» і «Культура». Першая паказвае лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага развіцця Беларусі (ад старажытных часоў да сучаснасці). Другая частка — «Культура» — адлюстроўвае асобныя тэмы, прысвечаныя адметнасцям самабытнай беларускай культуры.

Праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» рэалізоўваецца ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год. Партнёры праекта: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей прыроды і экалогіі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, вядомыя майстры фатаграфічнага мастацтва Ганна Кіпель, Анатоль Андрэеў.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю — pixabay.com

Загаловак у газеце: Адметнасці і судакрананні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.