Вы тут

Рудакі ў Беларусі


У Мінску ў Доме дружбы прайшоў вечар, прысвечаны 1080-годдзю з дня смерці таджыкска-персідскага паэта Абу Абдула Рудакі. 


І невыпадковым з’яўляецца ўдзел у імпрэзе амбасадараў адразу дзвюх краін — Таджыкістана і Ірана: Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пала Рэспублікі Таджыкістан спадара Махмадшарыфа Хакдода і Надзвычайцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран спадара Саіда Яры. Рудакі прыналежны Усходу, як прыналежны ўсяму свету. 

І спадар амбасадар Таджыкістана, і старшыня прэзідыума Беларускага таварытсва дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі Ніна Іванова, і кіраўнік іранскай дыпламатычнай місіі — усе гаварылі пра впеліч постаці Рудакі, пра яго здольнасць яднаць народы і культуры краін Сярэдняй Азіі, увогуле краін Усходу. 

На вечары на розных мовах — па-таджыкску, на беларускай і рускай — гучалі вершы самога Рудакі. Творы паэта, асветніка чыталі студэнты розных ВНУ беларускай сталіцы. Па-таджыкску — велічна, узнёсла, эмацыйна — вершы гучалі ў выкананні юных таджыкаў: Рамазана Латкова, Негоры Шарыпавай, Тахміны Маўлонавай. Таджыкскія студэнты вучацца на энергетычным і архітэктурным факультэтах Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У ВНУ працуе Цэнтр культуры, адукацыі і навукі Рэспублікі Таджыкістан, які ўзначальвае Вячаслаў Пятровіч Лугавы. 

На вечарыне згадвалася і пра тое, што паэзія Рудакі знаёмая беларусам у перакладах Сяргея Грахоўскага. А з бліжэйшых па часе перакладаў вядомыя ў пераўвасабленні твораў класіка, здзейсненыя лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколам Мятліцкім. І яны таксама гучалі ў Доме дружбы. 

Сяргей ШЫЧКО

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.