Вы тут

У НАН Беларусі ўзнагародзяць юных даследчыкаў


21 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў IX гарадскога фестывалю праектных і даследчых работ навучэнцаў пачатковых класаў «Пазнанне і творчасць». У ім прымуць удзел больш за 200 вучняў 2–4-х класаў мінскіх школ, іх бацькі і педагогі. Урачыстасць пройдзе ў рамках праграмы Дзён адкрытых дзвярэй, якія НАН Беларусі праводзіць у кантэксце святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, 100-годдзю беларускай акадэмічнай навукі і 100-годдзю Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).


Фестываль праводзіцца штогод па ініцыятыве Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі пры актыўным удзеле Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і арганізацыйнай падтрымцы сталічнай гімназіі N 18.

Усяго на фестываль «Пазнанне і творчасць» былі прадстаўлены 262 вучэбна-даследчыя работы і праекты малодшых школьнікаў у такіх секцыях, як «Матэматыка, фізіка, хімія», «Біялогія, экалогія, геаграфія», «Гісторыя, краязнаўства», «Літаратура і мастацтва», «Тэхнічная творчасць», «Захапленні і хобі». Форма прадстаўлення матэрыялаў — стэндавая абарона. Удзельнікі прадстаўлялі свае работы перад журы ў снежні мінулага года. У яго склад увайшлі прадстаўнікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі і члены Савета маладых вучоных НАН Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.