Вы тут

Сікорскі: Беларускі бок даказаў, што перахопу не было


Група ІКАО па ўстанаўленні фактаў аб падзеях, якія адбыліся з рэйсам авіякампаніі Ryanair, прыняла доказы беларускага боку, што перахопу самалёта не было. Аб гэтым заявіў 18 студзеня журналістам дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

«17 студзеня ў 23.20 Дэпартамент па авіяцыі атрымаў рабочы дакумент з дадаткам да яго канчатковай справаздачы групы па ўстанаўленні фактаў ІКАО аб падзеях, якія адбыліся з рэйсам авіякампаніі Ryanair у небе над Беларуссю 23 мая 2021 года. Дакумент падрыхтаваны на англійскай мове, змяшчае 64 старонкі. Мы цяпер уважліва аналізуем усе элементы гэтага даклада, выяўляем недакладнасці, якія патрабуюць карэкціроўкі», — сказаў Арцём Сікорскі. Разгляд справаздачы плануецца 31 студзеня на сесіі ІКАО.

«Найбольш важна, што група па ўстанаўленні фактаў прыняла доказы беларускага боку аб тым, што перахопу, прымушэння да пасадкі або змянення маршруту самалёта Ryanair з боку Беларусі не было, у прыватнасці, ваенным самалётам МіГ-29, аб якім раней заяўлялася. Групай па ўстанаўленні фактаў ІКАО адзначана, што з боку лётнага і кабіннага экіпажа паветранага судна ніякіх візуальных сігналаў не назіралася, не было сувязі з гэтым паветраным суднам. Гэта доказ таго, што перахопу з боку МіГ-29 не было», — адзначыў дырэктар дэпартамента.

Паводле яго слоў, у дакуменце адзначаны яшчэ адзін важны момант, на які раней звяртаў увагу беларускі бок. «Даныя аб’ектыўнага кантролю перагавораў экіпажа паветранага судна ў кабіне не захаваліся з прычыны таго, што экіпаж пасля пасадкі самалёта ў Мінску не выключыў самапісцы. Тым самым экіпаж не захаваў даныя аб’ектыўнага кантролю і свой аўдыязапіс таго моманту, калі яны прымалі рашэнне аб пасадцы ў Мінску. Гэта выглядае дзіўна», — падкрэсліў Арцём Сікорскі.

Ён адзначыў, што беларускі бок прадоўжыць узаемадзеянне з ІКАО. «Плануем удакладніць разам са спецыялістамі факты, прадстаўленыя беларускім бокам, якія выкладзены не зусім карэктна, да моманту разгляду справаздачы 31 студзеня. Разлічваем, што таксама будзе разгледжана скарга Беларусі на незаконныя дзеянні шэрага еўрапейскіх краін, якія ўвялі санкцыі адносна грамадзянскай авіяцыі нашай краіны», — рэзюмаваў дырэктар дэпартамента.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.