Вы тут

Дынара Алімбекава стала другой у мас-старце этапу Кубка свету па біятлоне


Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава стала другой у жаночым мас-старце на сёмым этапе Кубка свету, які завяршыўся ў італьянскім Антхольцы, паведамляе БелТА.


Да самага фінішу дыстанцыі працягласцю 12,5 км беларуска прэтэндавала на перамогу, але ў выніку саступіла пераможцы італьянцы Даратэі Вірэр 3,7 сек. пры адным стрэле міма. Італьянская біятланістка выйграла з вынікам 35 хв 58,7 сек., дапусціўшы два промахі на чатырох агнявых рубяжах.

Яшчэ адна беларуска Ганна Сола зарабіла 7 штрафных колаў і ў выніку апынулася толькі 26-й (+3 хв 06,4 сек.).

У сённяшняй мужчынскай эстафеце 4×7, 5 км зборная Беларусі заняла 12-е месца. Перамагла каманда Нарвегіі, другой фінішавала зборная Расіі, трэцяе месца занялі біятланісты Германіі.

Зараз вядучыя біятланісты планеты будуць рыхтавацца да галоўнага спаборніцтва сезона — XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.