Вы тут

Новая кніга «Звязды» — «Феномен Валянціна Елізар’ева»


Журналістка і пісьменніца Інэса Плескачэўская прэзентавала новую кнігу, прысвечаную знакамітаму беларускаму харэографу. Выданне пад назвай «Феномен Валянціна Елізар’ева» пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». Падчас сустрэчы ў Вялікім тэатры Беларусі, Інэса Плескачэўская распавяла, як стваралася кніга і ў чым усё ж такі заключаецца феномен Елізар’ева. 


— Праца над кнігай ішла два гады. Я планавала скончыць яе за год, але першкодзіў каранавірус і некаторыя з інтэрв’ю зрабіць было немагчыма, — падзялілася Інэса Плескачэўская. — Мой падыход да гэтай кнігі быў менавіта журналісцкім і глядацкім — Валянцін Мікалаевіч вельмі справядліва адзначыў, што я пачала хадзіць у гэты тэатр, калі яшчэ была студэнткай — тады мы з ім і пазнаёміліся. З таго часу прайшло больш за трыццаць гадоў. Калі я вучылася на факультэце філасофіі, то пісала курсавую работу, тэмай якой было філасофскае асэнсаванне балетаў Елізар’ева. Гэтая кніга, у нейкім сэнсе, працяг той курсавой. Мне здаецца, што феномен Валянціна Елізар’ева ў тым, што ён стварыў вобраз беларускага балета, які мы ведаем і бачым сёння. 

Падчас прэзентацы пісьменніца падзялілася цікавымі фактамі, звязанымі з працэсам стварэння кнігі. Напрыклад, выраз «Я пішу кнігу аб Валянціне Елізар’еве» быў пэўным паролем — дапамагаў журналістцы звязацца з тымі людзьмі, якія амаль не даюць інтэрв’ю. Так у кнізе з’явіліся гутаркі Плескачэўскай з Радзіонам Шчадрыным і Міхаілам Барышнікавым. Героямі інтрэрв’ю сталі і любімыя балерыны Елізар’ева — народныя артысткі Беларусі Людміла Бржазоўская і Інэса Душкевіч, а таксама заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Шэметавец. 

— Мне было так шкада, што я дапісала гэту кнігу, — распавяла Інэса Плескачэўская. — Было прыемна над ёй працаваць, сустракацца з цікавымі, таленавітымі людзьмі. Падчас працы здарылася гісторыя, якую я лічу неверагоднай. Калі мы сустрэліся з Радзіонам Шчадрыным, то ў асноўным размаўлялі аб фільме «Фантазія», харэографам якога быў,Елізар’еў. Шчадрын сказаў, што спецыяльна да гэтага фільма была выдадзена кніга водгукаў для цэнтральнага тэлебачання. Глядач не зразумеў «Фантазію», фільм ляжаў на паліцы, а Елізар’ева вінавацілі ў разбэшчванні савецкай моладзі. Гісторыя атрымалася дэтэктыўнай, але я ўсё ж такі знайшла гэтую кнігу — мне даслалі яе копіі з Масквы. Дапамагла мне супрацоўніца Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі літаратуры і мастацтваў. Калі яна даслала мне ліст з копіямі водгукаў, яна напісала: «Мне было 12 гадоў, калі я ўбачыла фільм „Фантазія“, але я да гэтага часу памятаю харэаграфію Елізар’ева».

Намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Уладзімір Мосін выказаў спадзяванне, што кніга будзе мець вялікі поспех дзякуючы таму што яна з’яўляецца вынікам працы вялікай колькасці таленавітых людзей:

— Хацелася бы выказаць словы падзякі ўсім, хто мае дачыненне да стварэння гэтага выдання. Упэўнены, што кніга зацікавіць не толькі тых людзей, жыццё якіх звязана з балетам, але і ўсіх, хто любіць беларускае мастацтва. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота: Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.