Вы тут

Майскія замаразкі ўжо прайшлі? Спецыялісты кажуць, што так


У далейшым тэмпературны фон у начныя гадзіны будзе знаходзіцца ў межах станоўчых значэнняў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Самы гарачы дзень тыдня будзе ў чацвер. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі магчымыя навальніцы. Удзень прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў да 15 цяпла, удзень — плюс 17—24 градусы, у паўднёвых раёнах — да 25—27 градусаў вышэй за нуль.

У канцы тыдня мы трапім у зону дажджу. 13 мая, ноччу і раніцай месцамі, а ўдзень па крайняй поўначы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5—12 градусаў, удзень будзе 14—20 цяпла, па поўдні — да плюс 22 градусаў.

У суботу зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу — ад 6 да 12 цяпла, удзень ад плюс 13 да 20 градусаў, па поўдні месцамі чакаецца да плюс 22 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у далейшым дзённы тэмпературны фон трохі панізіцца і будзе на пару градусаў адставаць ад нормы. У нядзелю і панядзелак — кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У нядзелю ўначы — плюс 3—10 градусаў, днём — 12—19 цяпла. У панядзелак уначы — ад плюс 2 да 7 градусаў, удзень — ад плюс 10 да 17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.