Вы тут

У Барысаве загадчыца мэблевай крамы прысвоіла звыш 16 тысяч рублёў


У Барысаве 24-гадовая мясцовая жыхарка на працягу паўгода прысвойвала грашовыя сродкі з касы мэблевай крамы, у якой працавала. На момант учынення супрацьпраўнай дзейнасці жанчына займала пасаду загадчыцы.


Як паведамляе падрабязнасці МУС, устаноўлена, што жыхарка райцэнтра рэалізоўвала мэблю пакупнікам па поўным кошце, пры гэтым продаж тавару афіцыйна не афармляла. А пасля, з мэтай утойвання нястачы, якая ўтварылася, уключала прададзеныя тавары ў дамовы растэрміновак іншых пакупнікоў.

Па звестках праваахоўнікаў, прыкладна за паўгода падазраваная выкрала амаль 16 тысяч рублёў. За гэты час яна склала не менш за шэсць фіктыўных дагавораў аб куплі фізічнымі асобамі мэблі, якую яны не набывалі.

Пасля ўнясення недакладных звестак падазраваная адпраўляла «новую» дамову і таварна-грашовую справаздачу ў вышэйстаячую арганізацыю для зверкі. Такім чынам, падчас інвентарызацыі ўстанавіць факт нястачы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў не ўяўлялася магчымым: тавар лічыўся як запазычанасць пакупнікоў перад крамай па дамовах растэрміноўкі.

На барысаўчанку ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 3 арт. 210 («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі»). Санкцыя артыкула прадугледжвае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.