Вы тут

Лета па-беларуску — то ў спякоту, то ў холад


Вясёленькае лета ў нас пачынаецца. Цяпер на тэрыторыі Беларусі ўсталявалася халоднае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 1—5 градусаў ніжэйшым за кліматычную норму. У той жа час, у нас назіраецца кароткачасовы рэзка кантынентальны клімат. Гэта калі з раніцы выходзіш на вуліцу — рэальна холадна, а вяртаешся з працы дадому — у дарозе гатовы і куртку, і кашулю зняць/


Дарэчы, за першую палову чэрвеня па краіне выпала ад 14 да 63 % ад чэрвеньскай нормы ападкаў, больш за ўсё дажджоў адзначыла метэастанцыя Гродна — 55 мм, або 92 % месячнай нормы. Кароткачасовыя навальнічныя дажджы працягнуць папаўняць чэрвеньскую скарбонку ападкаў, а тэмпература паветра будзе некалькі адставаць ад неабходнага па календары, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будуць ісці кароткачасовыя дажджы з навальніцамі і ў пятніцу. У разгар дня будзе адносна цёпла — плюс 18–24 градусаў.

У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе, а ўдзень у асобных раёнах па паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Паветра ўначы прагрэецца да плюс 7–13 градусаў, удзень — да плюс 20–25 градусаў.

Зноў-такі кароткачасова, зменіцца характар надвор’я ў нядзелю. У гэты дзень трапічная паветраная маса павысіць градус. У разгар дня паветра па краіне паспее прагрэцца да плюс 27–34 градусаў, і толькі паўночна-заходнія раёны рэспублікі будуць атрымліваць асалоду ад прахалоды: там на сярэдзіну дня прагназуецца не вышэй за 20–26 градусаў цяпла. А ўначы тэмпература паветра складзе плюс 10–17 градусаў. У цэлым па краіне прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўдзень месцамі магчымыя навальніцы.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, з пачаткам працоўнага тыдня ўмовы надвор’я зробяць «адкат» на холад ноччу і на «жах» днём. А ўсё таму, што з Заходняй Еўропы да нас перамясціцца актыўная франтальная сістэма, якая прынясе цэлы букет летніх з’яў: навальніцы, дажджы рознай інтэнсіўнасці, моцны парывісты вецер, а дзе-нідзе ёсць верагоднасць выпадзення граду. Услед за франтальным раздзелам пачне паступаць халодная паветраная масса, і тэмпературны фон зноў панізіцца.

Такім чынам, у панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы, магчымы град, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 9 градусаў па паўночным захадзе да плюс 19 градусаў па паўднёвым усходзе. Днём будзе плюс 17—24 градусы, у асобных раёнах — плюс 14—16 градусаў, а па паўднёвым усходзе краіны слупок тэрмометра дасягне плюс 25—32 градусаў.

А ў аўторак ад спакойнага цёплага лета не застанецца і следу. У гэтыя суткі ноччу на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе плюс 8—15 градусаў, днём — плюс 17—24 градусы. Лета толькі набірае абароты.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.