Вы тут

Беларусбанк знізіў стаўкі па некаторых крэдытах


Беларусбанк знізіў стаўкі па некаторых крэдытах і абнавіў іх лінейку, паведамілі ў банку.


Змяненні датычацца крэдытных прадуктаў для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў. Так, крэдыт «Партнёр Аптымальны» можна аформіць тэрмінам да 3 гадоў пад зніжаную працэнтную стаўку да 16 працэнтаў з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўгу на 12 месяцаў. Даступны таксама крэдыт на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 5 гадоў шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі трэціх асоб пад стаўку 16 працэнтаў гадавых у першыя 100 каляндарных дзён, далей — 16,5 працэнта гадавых (пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы дыстанцыйнага абслугоўвання — 16 працэнтаў). Што датычыцца аўтамабіляў Geely, іх таксама можна набыць па зніжанай працэнтнай стаўцы. На працягу грэйс-перыяду (18/24/36/ месяцаў) яна складзе 7 працэнтаў гадавых, пасля завяршэння грэйс-перыяду — 17 працэнтаў гадавых замест 19 працэнтаў, якія дзейнічалі раней.

Таксама можна аформіць крэдыты па зніжанай стаўцы на будаўніцтва (рэканструкцыю) індывідуальнага жылога дома на тэрмін да 20 гадоў пад 16 працэнтаў гадавых і на будаўніцтва домакамлекта (дачы, садовага доміка) або набыццё домакамплекта на тэрмін да 12 гадоў пад 16 працэнтаў гадавых. Пры гэтым галоўнай умовай атрымання крэдыту будзе выкарыстанне матэрыялаў, вырабаў і канструкцый беларускай вытворчасці, а таксама выкананне работ і паслуг арганізацыямі (ІП), зарэгістраванымі ў Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.