Вы тут

Беларусь і РФ поўнасцю ўзгаднілі пералікі імпартазамяшчальных праектаў


Беларусь і Расія поўнасцю ўзгаднілі пералікі імпартазамяшчальных праектаў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным з удзелам урадавых дэлегацый дзвюх краін, перадае БелТА.


«Сёння мы канчаткова фіналізавалі даручэнне прэзідэнтаў, якое было дадзена па імпартазамяшчальных праектах. Вядома сума — $1,5 млрд у эквіваленце, магчыма, гэта будзе яшчэ і большая сума. Мы вызначыліся па працэнтных стаўках, яны будуць вельмі выгаднымі для беларускіх жа вытворцаў, узгаднілі пералікі гэтых праектаў — цяпер крыху тэхнічнай работы засталося», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што некаторыя імпартазамяшчальныя праекты пачалі ўжо рэалізоўвацца. «Па шэрагу з іх мы пачалі работу, што называецца, за свае грошы. Але цяпер гэта ўжо будзе падмацавана адпаведнымі расійскімі крэдытнымі рэсурсамі. Таму шэраг (як мінімум 14) беларускіх прадпрыемстваў чакаюць буйныя праграмы мадэрнізацыі і развіцця вытворчых магутнасцей», — дадаў прэм’ер-міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.