З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў нашу краіну ўехалі больш за 13,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, з 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 9 966 грамадзян Літвы, 1822 грамадзяніны і 462 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 1329 грамадзян Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС у Беларусь уехала 398 565 замежных грамадзян: 258 229 грамадзян Літвы, 27 341 неграмадзянін і 89 956 грамадзян Латвіі, а таксама 23 039 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».
Прэв’ю: БелТА
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.