Вы тут

Што абмяркоўвалася на пасяджэнні Беларускай натарыяльнай палаты


Пытанні алічбоўкі дакументаў, анлайн-узаемадзеяння з грамадзянамі, падрыхтоўкі да выбараў 2024 года, максімальнага пераводу натарыяльных паслуг у электронны выгляд, распаўсюджвання практыкі работы «спадчына без межаў» на ўсю краіну... Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся на пасяджэнні Беларускай натарыяльнай палаты.


— Натарыус — кансерватыўная юрыдычная прафесія, аднак інстытут натарыяту з пункту гледжання інавацыйнай дзейнасці вельмі сучасны, — заўважыла Вольга Чупрыс, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. — Папера старэе, а многія натарыяльныя дакументы, захоўваюцца вечна. Адпаведна, неабходна іх асучасніць, каб яны былі даступныя для наступных пакаленняў. Менавіта з-за гэтай адказнасці на будучыню натарыят стварае лічбавы архіў. У гэтым сэнсе ні адзін орган, акрамя хіба што гістарычных музеяў ці бібліятэк, не можа параўнацца з натарыятам. Па пытаннях узаемадзеяння з дзяржорганамі і грамадзянамі натарыят таксама наперадзе ўсіх і забяспечвае анлайн-суправаджэнне сваёй дзейнасці.

Ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы зараз працуе прынцып «спадчына без межаў», які зарэкамендаваў сябе як вельмі зручны для насельніцтва. Такая форма работы дае магчымасць звярнуцца да любога натарыуса акругі ў зручным для спадчынніка месцы, незалежна ад апошняга месца рэгістрацыі спадчынадаўца, расказала Наталля Барысенка, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты:

— Мы плануем да 1 ліпеня прапрацаваць гэты прынцып у межах усіх раёнаў нашай краіны, дзе больш як адна натарыяльная кантора. Тэхналагічна і арганізацыйна для гэтага ўсё гатова. Пакуль будзем назіраць, ці запатрабавана гэта насельніцтвам, бо натарыят нічога не навязвае, а амаль усе паслугі маюць прынцып экстэрытарыяльнасці.

Асноўны вынік дзейнасці натарыяту — забяспечанасць даступнасці для грамадзян атрымання натарыяльных паслуг. З аднаго боку, выкананы прынцып экстэрытарыяльнасці, з другога — увага засяроджана на мясцовасцях, якія і цяжкадаступныя для таго, каб у іх дабрацца, і натарыяльныя ўстановы там адсутнічаюць, акрэсліў галоўныя дасягненні за год міністр юстыцыі Сяргей Хаменка:

— Мы не маем ніводнай скаргі адносна неаказання паслуг ад жыхароў сельскай мясцовасці. І гэта своеасаблівая лакмусавая папера дзейнасці арганізацыі. Летась натарыят прыдбаў сур'ёзны аўтарытэт і на міжнароднай арэне, стаўшы базавай арганізацыяй для ўсіх натарыятаў краін СНД. А базавая арганізацыя — установа, ад якой пераймаюць вопыт, вучацца метадам вядзення работы існуючай у нашых натарыусаў практыкі.

Сёлета неабходна правесці комплекс мерапрыемстваў па завяршэнні распрацоўкі і прыняцця дакументаў у межах Канстытуцыйнай рэформы. Неабходна таксама падрыхтавацца да выбараў 2024 года, і натарыят як арганізацыя, якая аказвае паслугі ад імя дзяржавы, павінна стаць прыкладам.

— Слова «натарыус» асацыіруецца з тым, хто дасканала і дакладна выконвае законы ў інтарэсах грамадзян. І адной з задач стане прывядзенне ўсёй сістэмы і інфраструктуры, якая маецца ў натарыята, у такі выгляд, каб можна было прывесці любую ўпаўнаважаную асобу і сказаць «вось так павінна быць, вось узор стасункаў з людзьмі, узор разгляду зваротаў грамадзян», — дадаў міністр. — Адзін з вектараў для рэалізацыі — максімальная лічбавізацыя дзейнасці натарыусаў, каб чалавек змог атрымаць максімум паслуг не выходзячы з дому.

Ірына СІДАРОК

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.