Вы тут

Чупрыс: Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы красавіка 2024 года


Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы красавіка 2024 года, паведаміла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс, адказваючы на пытанні журналістаў перад калегіяй Міністэрства юстыцыі, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«У канцы красавіка 2024 года павінен быць скліканы першы Усебеларускі народны сход па тых правілах, якія названы ў нормах Канстытуцыі і законе аб УНС», — сказала Вольга Чупрыс.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб Усебеларускім народным сходзе». Маштабнасць паўнамоцтваў сходу прадугледжвае і асаблівы характар яго рашэнняў. Рашэнні УНС прымаюцца большасцю ад поўнага складу, з’яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

Для забеспячэння дзейнасці УНС плануецца стварыць Прэзідыум (пастаянна дзеючы калегіяльны орган для аператыўнага вырашэння пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю УНС) і Сакратарыят (рабочы орган УНС). Колькасць Прэзідыума — 15 чалавек. Старшыня УНС, яго намеснікі, іншыя члены Прэзідыума выбіраюцца на першым пасяджэнні УНС са складу яго дэлегатаў.

Старшыня УНС і яго намеснікі ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, іншыя дэлегаты — без адрыву ад працоўнай дзейнасці.

Пасяджэнні УНС праводзяцца не радзей за адзін раз у год. Пасяджэнні Прэзідыума УНС — не радзей за адзін раз у 6 месяцаў.

Рэалізацыя закона надасць новы імпульс дзяржаўнаму развіццю. УНС, сфарміраваны на дэмакратычных пачатках, будзе выконваць стабілізуючую і кансалідуючую функцыі ў грамадстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.