Вы тут

Чым зможам — дапаможам


Асабістыя прыёмы грамадзян важныя не толькі для заяўнікаў, якія агучваюць як асабістыя праблемы, так і праблемы сваіх рэгіёнаў. Менавіта падчас іх вырашаюцца многія сацыяльныя, эканамічныя пытанні, што дае магчымасць ствараць больш камфортныя ўмовы для жыцця як асобнага чалавека, так і грамадскай суполкі ў цэлым.


На думку старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, члена Савета Рэспублікі Наталлі Якубіцкай, такія мерапрыемствы даюць магчымасць азнаёміцца з рэальнымі патрэбамі грамадзян, атрымаць, так бы мовіць, інфармацыю з першых вуснаў. Акрамя таго, гэтыя сустрэчы маюць вялікае значэнне для наступнага аналізу сітуацыі і прыняцця правільных рашэнняў па развіцці населеных пунктаў, сельсаветаў і рэгіёнаў у цэлым.

Наталля Віктараўна штомесяц ладзіць адну прамую тэлефонную лінію, а таксама адзін прыём грамадзян у Мінаблвыканкаме. Выязджае яна і на асабісты прыём заяўнікаў у райцэнтрах Міншчыны. А каб забіць двух зайцоў, наведвае пры гэтым яшчэ 2-3 сельсаветы. Як адзначае Наталля Якубіцкая, на прыёмах у сельскай мясцовасці бывае больш людзей, чым непасрэдна ў гарадах. Людзі звяртаюцца з самымі разнастайнымі пытаннямі: уладкавання дарог, рамонту і прыватызацыі дамоў, паляпшэння жыллёвых умоў, увядзення дадатковага грамадскага транспарту, уладкавання аўтобусных прыпынкаў і шмат іншага. Многія пытанні ўдаецца вырашыць адразу, пракансультаваць заяўніка адносна таго, што яму рабіць у той ці іншай сітуацыі.

Сёлета такія сустрэчы прайшлі ў Немяніцкім і Перасадскім сельсаветах Барысаўскага раёна. Жыхарка Перасад паскардзілася на якасць пітной вады. Да вырашэння пытання падключыўся намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Кручанаў. Жанчына атрымала кансультацыю, ёй прапанавалі розныя варыянты вырашэння пытання. Заяўніца пагадзілася, што, сапраўды, бюджэт не можа адначасова справіцца ўсюды з «воднай» праблемай, паколькі яна існуе не толькі ў іх населеным пункце. Жанчына пагадзілася з прапановай уладкаваць водаправод з долевым удзелам дзяржавы і жыхароў.

У Дзяржынскім раёне жыхаркі аграгарадка Дворышча паскардзіліся на дрэнную работу каналізацыі. Наталля Якубіцкая патэлефанавала кіраўніку мясцовага «Водаканала». І літаральна праз некалькі гадзін у гэты ж дзень няспраўнасці былі ліквідаваны.

У канцы мінулага года да Наталлі Якубіцкай звярнулася жыхарка Слуцка наконт пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Па даручэнні Наталлі Віктараўны старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Аўсяннікава выехала на месца і дэталёва разабралася ў сітуацыі, паведаміла, што ёсць магчымасць перавесці жыллё з арэнднага ў сацыяльнае. Акрамя таго, жанчыне была выдзелена аднаразовая матэрыяльная дапамога як маці, што выхоўвае сына-інваліда.

Падчас прыёмаў Наталля Якубіцкая звязваецца з раённымі кіраўнікамі, рэкамендуе разабрацца, унікнуць у тую ці іншую сітуацыю і без прамаруджвання прыняць меры да выпраўлення. А складаныя пытанні, якія патрабуюць выезду на месца, аналізуюцца, сістэматызуюцца. На іх грамадзяне атрымліваюць пісьмовыя адказы ў вызначаныя заканадаўствам тэрміны.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.