Вы тут

Цвіценне пралесак пад Мінскам. Фотафакт


Куды бы з Мінску не паехаў — дарога з горада дорыць цікавыя назіранні. Пасля шумных вуліц і будынкаў, заступаючых гарызонт, магчымасць углядацца ў праплываючыя за акном вагона маляўнічыя краявіды — гэта жаданая і гаючая рэлаксацыя. 


Вось і сёння, напрыклад, паездка ў электрычцы з Мінску ў Маладзечна падарыла мне не толькі прыемныя назіранні, але і прынесла некалькі фота ў мой вясновы архіў.

Чаго вартыя самі назвы прыпынкаў, на якіх перон імгненна запаўняўся стракатым дэсантам прыбыўшых дачнікаў! 

Прыпынак «Зялёнае» — гэта адсюль скрозь зелянеючы лес разбягаюцца дачныя сцежкі.

Прыпынак «Мінскае мора» — гэта тут можна ўбачыць амаль што марскі краявід з чайкамі над лагоднымі хвалямі.

Прыпынак «Лебяжы» — гэта тут вас чакае сустрэча з грацыёзнымі беласнежнымі птушкамі (дарэчы, ёсць яшчэ прыпынак «Ласі», можа там гуляюць лясныя прыгажуны?)

А вось прыпынак «Пралескі» зацікавіў мяне найбольш: няўжо ў гонар гэтых маленькіх, сціплых вясновых кветачак з’явілася назва на карце чугуначных шляхоў зносін?

Варта было выйсці на перон і ўглядзецца туды, дзе за строгай геаметрыяй шэрых чугуначных рэек і пераездаў узнікалі зелянеючыя пагоркі. Там, на вільготным красавіцкім аксаміце, ззялі мільёны маленькіх белых зорачак. Пралескі збіраліся ў гурты на невялічкіх лапінках або стракатым дываном пакрывалі вялікія паляны сярод старых дрэў. Пралескі вабілі ўглыб лесу і адначасова перасцярагалі: не парушайце гэту прыгажосць.

Пралеску называюць вясновай кветкай. Але знаўцы кажуць, што знайсці яе можна і ў восень. Праверыць гэтае меркаванне ў верасні мне нагадае прыпынак «Пралескі».

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.