Вы тут

Законапраект аб акрэдытацыі ў НСА можна абмеркаваць на прававым форуме


На грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі (НСА)», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Праектам рэгламентуюцца мэты і прынцыпы акрэдытацыі, структура НСА, правы і абавязкі заяўнікаў на акрэдытацыю і акрэдытаваных суб’ектаў, функцыі органа па акрэдытацыі, прававое рэгуляванне некаторых аспектаў парадку правядзення акрэдытацыі і прыняцця рашэнняў па ёй і г. д.
У прыватнасці, дакументам урэгуляваны такія пытанні, як вызначэнне падстаў правядзення работ па акрэдытацыі, замацаванне крытэрыяў акрэдытацыі ў якасці патрабаванняў, якім павінен задавальняць заяўнік на акрэдытацыю і акрэдытаваны суб’ект і інш.

Законапраектам прадугледжаны пераход на электронны дакументаабарот паміж заяўнікам на акрэдытацыю і органам па акрэдытацыі шляхам узаемадзеяння праз адзіную інфармацыйную сістэму. Дадзеная норма знізіць нагрузку на суб’екты гаспадарання, а таксама дазволіць акрэдытаваным суб’ектам самастойна кіраваць сваёй вобласцю акрэдытацыі ў сувязі з яе пераводам у электронны фармат.

Арганізатар грамадскага абмеркавання — Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме да 13 чэрвеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.