Вы тут

«Зялёны суботнік» у сядзібе Адама Хмары


Як валанцёры могуць дапамагчы помнікам культуры?

Чырвоная цэгла, разбураныя сцены — нібыта крык аб дапамозе. Палацава-паркавы ансамбль ХVІІІ стагоддзя ў вёсцы Сёмкава рыхтаваўся да зімы. Дапамагалі людзі. Прыехалі з інструментамі, з жаданнем працы і сталі прыбіраць сядзібу, рыхтуючы яе да кансервацыі на зіму. Яна аддзячыла, як заўсёды бывае ўдзячная гісторыя за цікавасць да яе. Падчас прыбірання ўдалося знайсці фрагменты пячной разной цэглы і старога посуду. І гэта пры тым, што на працягу двух гадоў на тэрыторыі сядзібы ў Сёмкаве вядуцца археалагічныя работы. Усё, што адкрывае гістарычная сядзіба, потым можна пабачыць у музейнай экспазіцыі, якая знаходзіцца тут. Але ж кожнага, хто дакранаецца да даўніны, чакае свая ўзнагарода.

1381787463913_15-22

Сядзіба з часоў Рэчы Паспалітай была пабудавана па жаданні мінскага ваяводы Адама Хмары. Італьянскі архітэктар Карла Спампані дапамог увасобіць гэтыя мары. Але стагоддзі не былі літасцівыя да будынка, як яны не шкадавалі таго, што стваралі людзі на радасць сабе і іншым дзеля ўтульнасці сваёй і прыгажосці зямлі, на якой жылі. Цяпер тут вядуцца навуковыя работы: перш чым адраджаць, трэба ведаць, што і як было калісьці. І часам сапраўды не хапае часу і сіл на тое, каб правесці элементарныя работы па добраўпарадкаванні. Тады дарэчы дапамога валанцёраў, адзначыў гісторык і краязнавец Павел Каралёў.
Акцыю «Зялёны суботнік. Востраў скарбаў» наладзілі супрацоўнікі кампаніі «Брытыш Амерыкан Табака» — прыклад таго, як можна не проста ствараць бізнес у краіне, але і прыносіць канкрэтную карысць, дапамагаючы добраўпарадкаваць помнікі культуры. Яшчэ і карысць для сябе: калі сам, сваімі рукамі «памацаў» гісторыю, папрацаваў на будучыню ў кампаніі з калегамі, сябрамі, роднымі, то ўзнікае еднасць не толькі працоўная, але і чалавечая. Акрамя таго, датычнасць да сучаснай гісторыі, якая пішацца ў краіне. Такія акцыі сталі ўжо бадай традыцыйнымі для супрацоўнікаў кампаніі.
Сёмкава вельмі чакае любую дапамогу. І нават праца па вызваленні тэрыторыі ад смецця, цаглянай крошкі і зямлі — гэта таксама спроба ўпрыгожыць месца, якое стамілася быць занядбаным. Крок да таго моманту, калі рукі рэстаўратараў дакрануцца да гэтай засмучанай цэглы. Рэстаўрацыя, згодна з планамі ў сядзібе Адама Хмары, пачнецца толькі ў 2015 годзе. А колькі яшчэ гадоў ды і сродкаў спатрэбіцца на яе рэалізацыю, перш чым мы пабачым будынак зноў прыгожым і абжытым людзьмі! Ён хоча быць карысным людзям, але спачатку людзі могуць прынесці карысць яму. Нават у выглядзе звычайнага добраўпарадкавання яго тэрыторыі.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.