Вы тут

13 лістапада


1246 год — пра­ва­ліў­ся план Па­пы Рым­ска­га ахрыс­ціць Вя­лі­кае ман­голь­скае хан­ства. Пас­ля аса­біс­тай су­стрэ­чы італь­ян­ска­га ма­на­ха-фран­цыс­кан­ца Джа­ва­ні дэль Пла­на Кар­пі­ні з уну­кам Чын­гіз-ха­на, Вя­лі­кім ха­нам Гу­ю­кам у яго стаў­цы ў Ка­ра­ка­ру­ме, па­слан­цу Па­пы Рым­ска­га быў уру­ча­ны пісь­мо­вы ад­каз пан­ты­фі­ку. Ад­маў­ля­ю­чы­ся раз­гля­даць па­пскі за­клік стаць хрыс­ці­я­ні­нам, Гу­юк пра­па­на­ваў Па­пу і ка­ра­лям аса­біс­та з'я­віц­ца да яго два­ра, вы­яў­ля­ю­чы па­ко­ру, бо «сі­лаю Бо­га, усе зем­лі, па­чы­на­ю­чы ад тых, дзе ўзы­хо­дзіць сон­ца, і за­кан­чва­ю­чы ты­мі, дзе яно за­хо­дзіць», да­ра­ва­ны Чын­гіз-ха­ну і яго на­шчад­кам. У апош­няй фра­зе знай­шла ад­люст­ра­ван­не ідэа­ло­гія Чын­гі­зі­даў, якія прэ­тэн­да­ва­лі на су­свет­нае па­на­ван­не. Хоць за­ду­ма­ны Па­пам Іна­кен­ці­ем ІV план за­клю­чэн­ня са­ю­зу з Ман­голь­скай ім­пе­ры­яй не меў пос­пе­ху, мі­сія Кар­пі­ні са­ма па са­бе атры­ма­ла ве­лі­зар­нае зна­чэн­не: яна ста­ла пер­шай з вя­лі­кіх па­да­рож­жаў еў­ра­пей­цаў у Азію.

sergiy

1806 год — на­ра­дзі­ла­ся Эмі­лія Фран­цаў­на Пля­тэр, бе­ла­рус­кая фальк­ла­рыст­ка, удзель­ні­ца паў­стан­ня 1830-1831 га­доў. Збі­ра­ла і апра­цоў­ва­ла бе­ла­рус­кія на­род­ныя пес­ні, пі­са­ла вер­шы. У 1831-м уз­на­ча­лі­ла паў­стан­не ў мяс­тэч­ку Ду­се­тас (Літ­ва ), ар­га­ні­за­ва­ла пар­ты­зан­скі атрад, які ў чэр­ве­ні пас­ля шмат­лі­кіх ба­ёў уліў­ся ў рэ­гу­ляр­нае вой­ска. Эмі­лія бы­ла ўклю­ча­на ў яго штаб, пры­зна­ча­на га­на­ро­вым ка­ман­дзі­рам ро­ты і атры­ма­ла зван­не ка­пі­та­на. У тым жа го­дзе во­сен­ню за­хва­рэ­ла і па­мер­ла. Пра яе на­пі­са­ны вер­шы паэ­та­мі роз­ных кра­ін Еў­ро­пы, у тым лі­ку і Ада­мам Міц­ке­ві­чам. Імя Пля­тэр на­сіў асоб­ны жа­но­чы ба­таль­ён 1-й пя­хот­най ды­ві­зіі імя Т. Кас­цюш­кі Вой­ска Поль­ска­га, сфар­мі­ра­ва­най у 1943 го­дзе ў СССР.

1941 год — на­ра­дзіў­ся Ігар Аляк­санд­ра­віч Ма­ле­віч, бе­ла­рус­кі ву­чо­ны ў га­лі­не ра­дыё­элект­ро­ні­кі, ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій, пуб­лі­цыст, док­тар фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук, пра­фе­сар. Аў­тар на­ву­ко­вых прац па ра­дыё­фі­зі­цы, ста­тыс­тыч­най оп­ты­цы, кван­та­вай элект­ро­ні­цы, ла­зер­най тэх­ні­цы. Рас­пра­ца­ваў ла­зер­ныя ла­ка­та­ры для вы­ву­чэн­ня па­верх­ні Ме­ся­ца; лі­дар­ныя сіс­тэ­мы кас­міч­на­га, пад­вод­на­га і на­зем­на­га ба­зі­ра­ван­ня. Аў­тар кніг пуб­лі­цыс­ты­кі «Ува­га, Кі­тай», «Ка­лі ў Еў­ро­пе яшчэ ўчо­ра, у Ка­рэі ўжо заўт­ра: За­гад­ка­вая Паўд­нё­вая Ка­рэя — шлях на­пе­рад» і ін­шых. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.