Вы тут

Лыж­ка, якую цяжка аб­лі­заць


У Бя­рэ­зін­скім ра­ё­не пра­цуе адзі­ны на Мін­шчы­не му­зей драў­ля­най лыж­кі. З'я­віў­ся ён у рай­цэнт­ры не­вы­пад­ко­ва. Ме­на­ві­та тут пра­цу­юць ад­мыс­ло­выя лыж­ка­ры, якія не стра­ці­лі май­стэр­ства сва­іх прод­каў.

Драў­ля­ная лыж­ка са­праў­ды вар­тая ўва­гі. Ме­на­ві­та яна кар­мі­ла мно­гія па­ка­лен­ні бе­ла­ру­саў і ў пра­мым, і ў пе­ра­нос­ным сэн­се. У га­лод­ныя не­ўра­джай­ныя га­ды ся­ля­не вы­раб­ля­лі лыж­кі на про­даж. Уза­мен куп­ля­лі му­ку, соль, кру­пы. Так і вы­жы­ва­лі.

— А па­чы­на­ец­ца пра­цэс вы­ра­бу лыж­кі са звы­чай­на­га па­ле­на, яко­му май­стар на­дае пэў­ную фор­му з да­па­мо­гай вы­дзёў­бван­ня спе­цы­яль­ны­мі ін­стру­мен­та­мі. Пры­чым яно па­він­на быць су­цэль­ным, — тлу­ма­чыць кі­раў­нік на­род­на­га клу­ба май­строў Бя­рэ­зін­ска­га ра­ё­на Та­ма­ра Та­ра­сен­ка. — Лепш за ўсё па­ды­хо­дзіць драў­ні­на лі­пы, па­коль­кі яна са­мая мяк­кая. Але Яў­ген Осі­паў з вёс­кі Ла­гі вы­ра­біў спе­цы­яль­на для му­зея 14 лы­жак з роз­ных па­род дрэў. У тым лі­ку з яб­лы­ні, гру­шы, клё­ну, ел­кі, бя­ро­зы, воль­хі, ду­бу. І кож­ны вы­раб аздо­біў улас­ці­вы­мі гэ­тым дрэ­вам квет­ка­мі і га­лін­ка­мі.

У Яў­ге­на Паў­ла­ві­ча што ні ра­бо­та, то шэ­дэўр. На­прык­лад, ён ства­рыў лыж­ку для таў­сту­ноў. Не, не для та­го, каб больш ежы ёй чэр­па­лі. На­ад­ва­рот, каб ху­дзе­лі. І на­зы­ва­ец­ца яна «Во­жык-аль­бі­нос». Толь­кі на ад­ны ігол­кі пай­шло 1200 зу­ба­чыс­так. Та­кую лыж­ку, на­ват ка­лі і не на­еў­ся, не аб­лі­жаш. Або, на­прык­лад, лыж­ка, якую май­стар на­зваў так: «Міш­ка вель­мі-вель­мі лю­біць мёд». Да дуп­ла кра­дзец­ца мядз­ведзь, каб па­ла­са­вац­ца са­лод­кім, але яго не пус­ка­юць пчо­лы, што ўюц­ца ва­кол. Яў­ген Осі­паў лю­біць ад­люст­роў­ваць у сва­іх тво­рах жыц­цё­выя гіс­то­рыі. На­прык­лад, на ад­ной з лы­жак за­хап­ляе сю­жэт гуль­ні ў кар­ты ба­бы з дзе­дам. У ка­лек­цыі му­зея і трып­ціх твор­цы: дзве лыж­кі ў вы­гля­дзе сэр­ца, звя­за­ныя лан­цуж­ком, сім­ва­лі­зу­юць веч­нае па­чуц­цё — ка­хан­не.

У му­зеі за­хоў­ва­ец­ца і яшчэ ад­на ра­бо­та Яў­ге­на Паў­ла­ві­ча — лыж­ка з гер­бам го­ра­да Бе­ра­зі­но аж на 12 літ­раў! Ме­на­ві­та яму на­ле­жа­ла ідэя ўста­на­віць пом­нік лыж­цы. Яе па­мер — 2 мет­ры 40 сан­ты­мет­раў. Змай­стра­ва­лі скульп­ту­ру ўча­ты­рох: Яў­ген Паў­ла­віч з сы­нам, а так­са­ма разь­бя­ры Ва­сіль Му­раш­ка і Аляк­сандр Па­скроб­ка. Да­рэ­чы, сю­ды па­кла­ніц­ца лыж­цы-кар­мі­лі­цы пры­яз­джа­юць пас­ля ЗА­ГСа ма­ла­да­жо­ны. Гэ­та ўжо ста­ла доб­рай тра­ды­цы­яй.

Ва­сіль Анд­рэ­е­віч па­чаў вы­раб­ляць лыж­кі ад­нос­на ня­даў­на. Але яны ма­юць сваю ад­мет­насць: роў­ныя, глад­кія, ні­бы вы­пра­мень­ва­юць ней­кую цеп­лы­ню і свят­ло. Аляк­сандр Вік­та­ра­віч час­та аздаб­ляе свае лыж­кі вы­явай бус­ла — сім­ва­ла Бе­ла­ру­сі і ся­мей­на­га шчас­ця. У за­ду­мах бя­рэ­зін­скіх лы­жач­ні­каў — зра­біць са­мую вя­лі­кую лыж­ку ў све­це. У Кні­гу рэ­кор­даў Гі­нэ­са за­не­се­на па­куль толь­кі ад­на драў­ля­ная лыж­ка, вы­раб­ле­ная ў Ра­сіі. Яе па­мер — звыш 9 мет­раў.

У 2010 го­дзе ў ра­ё­не прай­шло пер­шае аб­лас­ное свя­та разь­бя­роў-лы­жач­ні­каў. Пе­ра­мож­цы кон­кур­су па­кі­ну­лі для му­зея свае лыж­кі, якія тут і за­хоў­ва­юц­ца. Ця­пер у экс­па­зі­цыі на­ліч­ва­ец­ца звыш 200 экс­па­на­таў. Пры­чым ка­лек­цыя па­ста­ян­на па­паў­ня­ец­ца. Са­мая ста­рая лыж­ка бы­ла зной­дзе­на на смет­ні­ку. Ві­да­воч­на, што ёй ка­рыс­та­лі­ся доў­гі час: па­чар­не­лая, вы­шчарб­ле­ная. Ёсць і лыж­кі, раз­ма­ля­ва­ныя фар­бай, аздоб­ле­ныя роз­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі: са­лом­кай, бі­се­рам.

Рос­піс лы­жак ха­рак­тэр­ны для на­шых су­се­дзяў — ра­сі­ян. У Бе­ла­ру­сі ён не вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся. Але ў му­зеі вы­ра­шы­лі, што та­кія ра­бо­ты толь­кі ўпры­го­жаць экс­па­зі­цыю.

Яшчэ ня­даў­на му­зей зна­хо­дзіў­ся ў пры­ват­ным до­ме Ган­ны Жда­но­віч. Сё­ле­та пе­ра­ехаў у ра­ён­ны цэнтр ра­мёст­ваў, для яко­га пе­рад­алі бу­ды­нак бы­ло­га дзі­ця­ча­га сад­ка.

— Наш ра­ён ба­га­ты май­стра­мі роз­ных кі­рун­каў на­род­най твор­час­ці. Ра­ней яны бы­лі раз­роз­не­ныя, ства­ра­лі до­ма, са­мі па са­бе. Мы ўсіх аб'­яд­на­лі пад да­хам цэнт­ра, —
ад­зна­чае Та­ма­ра Аляк­санд­раў­на. — Тут яны ла­дзяць пер­са­наль­ныя вы­ста­вы, май­стар-кла­сы для ўсіх ах­вот­ных, дзе­ляц­ца во­пы­там.

Ня­даў­на ў ад­ным з па­ко­яў ад­кры­ла­ся пер­са­наль­ная вы­ста­ва тра­ды­цый­ных бе­ла­рус­кіх ля­лек Ган­ны Жда­но­віч. Ган­на Аляк­санд­раў­на, да­рэ­чы, шмат зра­бі­ла для та­го, каб ад­ра­дзіць у ра­ё­не май­стэр­ства вы­ра­бу драў­ля­най лыж­кі.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.