Вы тут

Бра­ты па ве­ры


Еў­ра­пей­скі пра­ва­слаў­на-ка­та­ліц­кі фо­рум «Рэ­лі­гія і куль­тур­ная раз­на­стай­насць: вы­клі­кі хрыс­ці­ян­скім цэрк­вам у Еў­ро­пе», які пра­хо­дзіць у Мін­ску, пра­цуе на імідж Бе­ла­ру­сі. Та­кую дум­ку вы­ка­заў Упаў­на­ва­жа­ны па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цяў Ле­а­нід Гу­ля­ка.

— Фо­рум пра­цуе на прэ­стыж і па­зна­валь­насць Бе­ла­ру­сі, — ад­зна­чыў Ле­а­нід ГУ­ЛЯ­КА. — Яго ўдзель­ні­ка­мі ста­лі свя­та­ры най­вы­шэй­ша­га ран­гу — кар­ды­на­лы, ар­хі­епіс­ка­пы, епіс­ка­пы. Уcе яны бу­дуць аб­мяр­коў­ваць праб­ле­мы хрыс­ці­ян­ства ў на­шай кра­і­не, і гэ­та вя­лі­кі го­нар для нас. Упэў­не­ны, што пас­ля на­вед­ван­ня Бе­ла­ру­сі ў гас­цей за­ста­нуц­ца са­мыя леп­шыя ўра­жан­ні і ўспа­мі­ны.

Упаў­на­ва­жа­ны па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цяў звяр­нуў ува­гу, што ў Бе­ла­ру­сі скла­лі­ся спры­яль­ныя ад­но­сі­ны па­між прад­стаў­ні­ка­мі роз­ных кан­фе­сій, ча­му спры­яе па­лі­ты­ка та­ле­рант­нас­ці, якая пра­во­дзіц­ца ў кра­і­не.

За ўва­гу з бо­ку ўла­ды Бе­ла­ру­сі і доб­ры пры­ём па­дзя­ка­ваў су­стар­шы­ня фо­ру­му з ка­та­ліц­ка­га бо­ку, стар­шы­ня Ра­ды біс­куп­скіх кан­фе­рэн­цый Еў­ро­пы ар­хі­епіс­кап Эс­тэр­гом­скі і Бу­да­пешц­кі кар­ды­нал Пе­тэр ЭР­ДЗЁ.

— Сён­ня быць хрыс­ці­я­ні­нам у Еў­ро­пе не заў­сё­ды лёг­ка, — ад­зна­чыў ён, вы­сту­па­ю­чы на фо­ру­ме. — Асаб­лі­ва без пад­трым­кі бра­тоў па ве­ры. Мы са­бра­лі­ся ў гас­цін­ным Мін­ску, каб лепш раз­гле­дзець рэ­аль­насць, у якой жы­вём, ад­шу­каць і рас­пра­ца­ваць свое­асаб­лі­выя пра­па­но­вы, спо­са­бы і маг­чы­мас­ці су­іс­на­ван­ня ў су­час­ных еў­ра­пей­скіх куль­ту­рах і гра­мад­стве.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.