Вы тут

Іграць, спяваць, каву піць, на кітайскай гаварыць...


У Мінску ў будынку старога заводскага цэха (вул. П. Броўкі, 8а) адкрылася незвычайная тайм-кавярня «Дом таленту». Ад іншых аналагічных месцаў, у якіх наведвальнікі плацяць не за спажытыя каву ці гарбату, а за час, праведзены ў кавярні, установу адрознівае мэтавая аўдыторыя — таленавітая моладзь, якая жадае праявіць сябе і атрымаць новыя веды.

16-16

Паводле задумы ініцыятара гэтага сацыяльнага праекта, грамадзяніна Аўстраліі Джуна Лі, кожны наведнік атрымае магчымасць раскрыць і рэалізаваць творчыя здольнасці — у галіне музыкі, танца, фатаграфіі, дызайну, мастацкіх і бізнес-праектаў. Для гэтага на плошчы ў 240 квадратных метраў змешчана сцэна, абсталяваная для правядзення рэпетыцый і шоу, пляцоўка з прафесійнымі аўдыя-, фота-, відэапрыладамі і пункт арэнды гэтага абсталявання, танцпляцоўка з люстэркамі, студыя для запісу музыкі і відэавытворчасці, а таксама тэматычныя пакоі для заняткаў творчасцю, вучэбны клас з камп'ютарамі, інтэрнэт-кавярня. «Філасофія праекта — дапамога іншым, абмен ведамі і навыкамі, падтрымка і ўмацаванне ўпэўненасці кожнага з нас. Мы ўпэўнены, што кожны чалавек таленавіты, трэба толькі знайсці і праявіць свае здольнасці», — гаворачы гэта, бізнесмен Джун Лі мае на ўвазе ў тым ліку і сябе. Зарабіўшы вялікія грошы на падборы спецыялістаў у сферы інжынерыі і ІТ, ён вырашыў нарэшце рэалізаваць тое, да чаго найбольш ляжыць душа, — прапаганда мастацтва і жывой музыкі. Для старту праекта спатрэбілася крыху больш чым год і 250 тысяч долараў укладанняў. Але бізнесмен мяркуе, што праз пэўны час «Дом таленту» акупіцца і нават будзе прыносіць прыбытак.

Заплаціўшы 30 тысяч беларускіх рублёў за гадзіну (або 100 тысяч за цэлы дзень), госці тайм-кавярні могуць папрактыкавацца ў розных відах мастацтва, проста адпачыць, а таксама наведаць канцэрты, шоу, тэматычныя майстар-класы. А іх тут плануецца вялікая колькасць: урокі джазавага вакалу, танцаў, ігры на гітары і барабанах, англійскай і кітайскай моў, майстэрства фокусніка, курсы 3D-дызайну, бізнес-прасоўвання і г.д.

Вікторыя ЗАХАРАВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.