Вы тут

Мая «дру­гая ма­ма»


або Як па­да­браць клю­чык да свек­ры­ві?

Ня­рэд­ка ўжо са­мо сло­ва «свяк­роў» вы­клі­кае дры­жы­кі, бо кож­ная з нас чу­ла апо­ве­ды пра «кры­ва­жэр­ных» ма­ма­чак, якія па­ста­ян­на ва ўсё ўмеш­ва­юц­ца, па­ву­ча­юць і лі­чаць сва­іх ня­вес­так ха­дзя­чым злом. Але, на шчас­це, гэ­та толь­кі бай­кі, якія па­ло­ха­юць, бо ў рэ­аль­ным жыц­ці з ма­ці му­жа ўсё ж мож­на па­ла­дзіць. Для та­го, каб увай­сці ў кан­такт са свек­ры­вёю, па­спра­буй­це вы­зна­чыць, да яко­га ты­пу яна ад­но­сіц­ца.

За­хоп­ле­ная

Не зда­воль­ва­ец­ца ро­ляй ма­ці і гас­па­ды­ні до­ма, а імк­нец­ца рэа­лі­за­ваць ся­бе ў пра­фе­сій­най дзей­нас­ці, та­му цал­кам за­хоп­ле­на пра­цай. Яна з ра­дас­цю пе­рад­асць вам пра­ва кла­па­ціц­ца пра свай­го сы­на і на­ват пра ся­бе, ка­лі за­хо­ча­це. Гэ­тая свяк­роў не рвец­ца да­па­ма­гаць у цяж­кіх сі­ту­а­цы­ях і не над­та ці­ка­віц­ца ўну­ка­мі. За­тое шчы­ра лі­чыць, што вы са­мі па­він­ны бу­да­ваць сваё жыц­цё, та­му не ўмеш­ва­ец­ца, не на­да­куч­вае на­та­цы­я­мі і не дае па­рад. Ча­сам, праў­да, бы­вае кап­рыз­най, але ў ас­тат­нім з ёю лёг­ка знай­сці агуль­ную мо­ву: яна па­збаў­ле­на за­ба­бо­наў і па­мяр­коў­на ста­віц­ца да чу­жой дум­кі.

Хо­ча­це схі­ліць яе да ся­бе? Час­цей ці­каў­ся яе пра­цай. Пры гэ­тым не важ­на, што вы ні­чо­га не ра­зу­ме­е­це ў фі­нан­сах, ні­ко­лі не ба­чы­лі ла­зер­ны мік­ра­скоп або не чы­та­лі япон­скіх паэ­таў. Га­лоў­нае — слу­хаць яе з ува­гай і не­пад­роб­ным ін­та­рэ­сам. А ка­лі неш­та за­пом­ні­це з яе апо­ве­даў і тлу­ма­чэн­няў, то по­тым змо­жа­це бліс­нуць ве­да­мі пе­рад менш да­свед­ча­най пуб­лі­кай.

Іпа­хонд­рык

Яна ўвесь час ные, скар­дзіц­ца то на «пра­стрэ­лы», то на «па­кол­ван­ні», хоць пры­чы­ну яе не­ма­чы ўра­чам знай­сці не ўда­ец­ца. На­са­мрэч гэ­та не хва­ро­ба, а лад ся­мей­на­га жыц­ця, ка­лі ўсе сва­я­кі аб­слу­гоў­ва­юць уяў­ную хво­рую, ад ча­го сям'я ста­но­віц­ца больш згур­та­ва­най. Вы мо­жа­це ўклю­чыц­ца ў пра­па­на­ва­ную гуль­ню. Ка­лі ж та­кая ро­ля вам не па­ды­хо­дзіць, то ста­рай­це­ся зна­хо­дзіц­ца ад свек­ры­ві на ад­лег­лас­ці, па­коль­кі іпа­ханд­рыч­ныя на­строі мо­гуць вы­вес­ці і вас з ду­шэў­най раў­на­ва­гі. А ка­лі вы да­стат­ко­ва ўраз­лі­вая, то і са­мі пач­ня­це шу­каць у са­бе ні­ко­му не вя­до­мую хва­ро­бу — ра­зам са свек­ры­вёю.

Веч­на ма­ла­дая

Та­кая жан­чы­на заў­сё­ды да­гле­джа­ная, мае шмат па­клон­ні­каў, вя­дзе ак­тыў­нае аса­біс­тае жыц­цё. Свяк­роў не бу­дзе ні­чо­га мець су­праць шлю­бу сы­на, але мо­жа асце­ра­гац­ца ро­лі ба­бу­лі, бо гэ­та на­га­дае ёй пра ўзрост. Ме­на­ві­та та­кія жан­чы­ны про­сяць усё жыц­цё звяр­тац­ца да іх па іме­ні — Алач­ка, Люд­мі­ла... Гэ­тая свяк­роў не бу­дзе ўмеш­вац­ца ў жыц­цё ма­ла­дой сям'і, бо за­ня­та са­бой. Сын яе, хут­чэй за ўсё, ста­не ідэа­льным му­жам, бо ў сем'­ях з та­кім ты­пам ма­ці па­нуе культ жан­чы­ны, а муж­чы­ны не­па­тра­ба­валь­ныя і ўме­юць вес­ці хат­нюю гас­па­дар­ку. Для та­го, каб мець доб­рыя ад­но­сі­ны са свек­ры­вёю, не ску­пі­ся на кам­плі­мен­ты. Не імк­ні­ся за­цьміць яе сва­і­мі ўбо­ра­мі і ма­ла­до­сцю. Мож­на ра­іц­ца з ёю па пы­тан­нях гар­дэ­ро­бу або ма­кі­я­жу. Ёй бу­дзе пры­ем­на, ка­лі вы за­про­сі­це яе на якое-не­будзь куль­тур­нае ме­ра­пры­ем­ства, па­каз­ва­ю­чы тым са­мым, што яна ці­ка­вы ча­ла­век са­ма па са­бе, а не толь­кі як «да­да­так» да сы­на.

Ма­ці-адзі­ноч­ка

Цяж­кі вы­па­дак. Яна ад­на вы­хоў­ва­ла сы­на, які з'яў­ля­ец­ца не­ад'­ем­най част­кай яе жыц­ця. Та­кая свяк­роў бу­дзе раў­на­ваць аб­са­лют­на да лю­бой ня­вест­кі. Та­му па­між імі па­ста­ян­на бу­дуць ус­пых­ваць свар­кі. З гэ­тым ты­пам свек­ры­вей трэ­ба мець «ва­гон спа­кою і цяр­пен­ня», ра­іц­ца з ёю з лю­бой пры­чы­ны, асаб­лі­ва ў тых спра­вах, якія ў яе атрым­лі­ва­юц­ца цу­доў­на. Так­са­ма пры свек­ры­ві ста­рай­це­ся вель­мі ўваж­лі­ва ста­віц­ца да му­жа. Не дай Бог яна ста­не свед­кай на­ват са­ма­га дро­бяз­на­га кан­флік­ту. З гэ­та­га мо­ман­ту вам за­бяс­пе­ча­ны за­кля­ты во­раг у яе асо­бе.

«Квак­ту­ха»

Гэ­та тып ах­вяр­най ма­ці, доб­ра­зыч­лі­вай свек­ры­ві і лю­бя­чай ба­бу­лі. Ня­вест­ка ста­но­віц­ца для яе дач­кой. «Квак­ту­ха» лі­чыць сваю сям'ю і сям'ю сы­на адзі­ным цэ­лым. Та­му бу­дзе ак­тыў­на су­пра­ціў­ляц­ца ва­шым спро­бам жыць са­ма­стой­на. Смач­ныя хат­нія вя­чэ­ры вам за­бяс­пе­ча­ны, ідэа­льная чыс­ці­ня ў ква­тэ­ры — так­са­ма. Ды і ін­фан­тыль­ным па­во­дзі­нам да­рос­лых дзе­так яна бу­дзе па­ту­раць. Вя­до­ма ж, мож­на лёг­ка пе­ра­клас­ці на свяк­роў іль­ві­ную до­лю гас­па­дар­чых кло­па­таў, але та­ды ёсць ры­зы­ка не­ўпры­кмет па­тра­піць да яе «ў раб­ства». Та­му ў гэ­тым вы­пад­ку важ­на ўме­ла ба­лан­са­ваць па­між яе кло­па­там і ўлас­най не­за­леж­нас­цю. Інакш ваш муж так і за­ста­нец­ца «мам­чы­ным сын­ком» да ста­рас­ці, а вы пе­ра­ста­не­це ра­зу­мець, дзе ва­шы жа­дан­ні, а дзе на­вя­за­ныя свяк­роўю блін­цы за­мест са­ла­ты з фрук­таў.

Тра­ды­цы­я­на­ліст­ка

Яна вель­мі да­лі­кат­на па­во­дзіць ся­бе ў сям'і сы­на. Час­та лі­чыць, што пры­зна­чэн­не жан­чы­ны — у ах­вяр­ным слу­жэн­ні муж­чы­ну, але ёй са­мой ах­вяр­насць за­да­валь­нен­ня не пры­но­сіць. Пры­чы­на — у яе не­ўсвя­дом­ле­най унут­ра­най уста­ноў­цы: жыць у ня­шчас­цях і цяж­кас­цях, а не з ра­дас­цю. Хут­чэй за ўсё, у яе не ўлад­ка­ва­на аса­біс­тае жыц­цё, яна не змаг­ла рэа­лі­за­ваць ся­бе ў пра­цы, не ўмее жыць у гар­мо­ніі з на­ва­коль­ны­мі, што афар­боў­вае для яе свет у шэ­ры ко­лер.

Па­спра­буй­це знай­сці ёй за­хап­лен­не. Ста­рай­це­ся не за­сму­чаць яе апо­ве­да­мі пра свае пос­пе­хі, лепш па­на­ра­кай­це на не­пры­ем­нас­ці і праб­ле­мы. У скла­да­ных сі­ту­а­цы­ях мо­жа­це сме­ла звяр­тац­ца да яе па да­па­мо­гу — яна вы­ру­чыць. Спа­га­да ў ваш ад­рас з яе бо­ку — леп­шы спо­саб для ўста­наў­лен­ня роў­ных уза­е­ма­ад­но­сін «сяб­ро­вак па ня­шчас­ці».

Ка­ман­дзір­ка

У сва­ёй сям'і яна пры­вык­ла вы­ра­шаць усё са­ма. Вы, вя­до­ма, мо­жа­це вы­ка­заць свек­ры­ві ўлас­нае мер­ка­ван­не, але май­це на ўва­зе, што яно бу­дзе за­га­дзя ня­пра­віль­ным. Ка­лі вы пры­вык­лі пад­па­рад­коў­вац­ца, то мо­жа­це жыць ра­зам з «ка­ман­дзір­кай», асаб­лі­ва ка­лі яна ўхва­лі­ла вы­бар сы­на.

Ад­нак ка­лі вы асо­ба са­ма­стой­ная, не цер­пі­це ўмя­шан­ня ў сваё жыц­цё, то лепш за ўсё су­стра­кац­ца са свек­ры­вёю толь­кі па вя­лі­кіх свя­тах і на сло­вах заў­сё­ды зга­джац­ца з ёю. Або за­няць па­зі­цыю на­зі­раль­ні­ка. Га­лоў­нае — за­ха­ваць год­насць і не апус­кац­ца да бы­та­вых скан­да­лаў. Свяк­роў ацэ­ніць ва­шу па­зі­цыю, бо моц­ная асо­ба здоль­ная пры­знаць толь­кі ін­шую моц­ную асо­бу.

Ідэ­ал

Гэ­тая ма­ці ра­ду­ец­ца, ка­лі доб­ра яе сы­ну. Яна бу­дзе ўдзяч­ная за лю­бы знак ува­гі і не ста­не ўмеш­вац­ца ў ва­шы ад­но­сі­ны. Вы заў­сё­ды зной­дзе­це ў яе пад­трым­ку. Яна зой­ме ваш бок, ка­лі па­сва­ры­це­ся з му­жам. Част­ку яго ві­ны возь­ме на ся­бе, лі­ча­чы гэ­та не­да­хо­пам свай­го вы­ха­ван­ня. Сы­на па­спра­буе на­ву­чыць уся­му, што ўмее са­ма, і вам не прый­дзец­ца цяг­нуць на са­бе ўсю хат­нюю гас­па­дар­ку. Вам са­мой за­хо­чац­ца на­зы­ваць яе ма­май. Ду­ма­е­це, та­кіх свек­ры­вей не бы­вае?

ДА­РЭ­ЧЫ

ü Не ўмеш­вай­це му­жа ў ва­шы са свек­ры­вёю «раз­бор­кі». Рас­паў­сю­джа­ная жа­но­чая па­мыл­ка — лі­чыць, што муж­чы­на мо­жа ўла­дзіць роз­на­га­лос­сі па­між дзвю­ма са­мы­мі да­ра­гі­мі для яго жан­чы­на­мі лепш, чым яны са­мі. На­ад­ва­рот, лю­бы муж­чы­на нер­ву­ец­ца, апы­нуў­шы­ся між двух аг­нёў: яго вы­му­ша­юць «вы­бі­раць», а ён не збі­раў­ся гэ­та­га ра­біць. Як бы ён ні ста­ра­ўся, яму не ўдас­ца знай­сці са­ла­мо­на­ва ра­шэн­не, а жон­ка ці ма­ці за­ста­нуц­ца па­крыў­джа­ны­мі яшчэ і на яго.

ü Па­спра­буй­це ўя­віць ся­бе ў ро­лі свек­ры­ві. Гэ­та ва­ша ня­вест­ка ста­віц­ца да вас так, як вы ця­пер да свек­ры­ві: аб­мя­жоў­вае ва­шы зно­сі­ны з уну­ка­мі, іра­ні­зуе над ва­шы­мі по­гля­да­мі на жыц­цё, ка­тэ­га­рыч­на не пры­мае ва­шых па­рад, не жа­дае ба­чыць вас у гас­цях і г.д. Аца­ні­лі? Та­му імк­ні­це­ся да парт­нёр­скіх ад­но­сін, а на пра­ва­ка­цый­нае пы­тан­не зна­ё­мых: «Ці доб­рая ў ця­бе свяк­роў?» з усмеш­кай ад­каз­вай­це: «Гэ­та я ў яе доб­рая!»

 

 

Воль­га ЦЫ­БУЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.