Вы тут

Першая сусветная ў гістарычных лёсах


Больш як 140 навуковых дакладаў прадставяць удзельнікі міжнароднай канферэнцыі «Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах»

Яна адбудзецца 18 кастрычніка ў Вілейцы на Міншчыне. Мерапрыемства збярэ зацікаўленых з 9 краін свету: Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Англіі, Славеніі, Казахстана, Кітая, Венгрыі.

Госці паўдзельнічаюць у пленарным пасяджэнні, у рабоце секцый, наведаюць звязаныя з той вайной памятныя мясціны.

Дадам, што Вілейскі раён праводзіць значную работу па захаванні помнікаў Першай сусветнай. Тут створаны ўнікальны мемарыяльны комплекс памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» ў вёсцы Заброддзе на лініі фронту. Жыхары гэтага населенага пункта калісьці прымалі рускіх воінаў на пастой, побач у лесе размяшчаўся ваенны шпіталь, у паходнай царкве якога адпявалі памерлых ад ран і палеглых у бітвах салдат.

Аўтар праекта комплексу Барыс Цітовіч — член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Барыс Барысавіч — ветэран Вялікай Айчыннай, сын кадравага вайскоўца, унук удзельніка Першай сусветнай вайны. Успаміны яшчэ жывых у пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя сведак, захаваныя фотаздымкі і дакументы, архіўныя матэрыялы дазволілі ўзнавіць мінулае. Пра гэта сведчаць каплічка на месцы дыслакацыі прыфрантавога шпіталя, дзе знаходзіцца 99 воінскіх пахаванняў (у тым ліку 22 брацкія), помнікі на брацкіх магілах каля вёсак Рускае Сяло, Бароўцы, Жарсцвянка, Папоўцы, Порса, драўляная капліца ў гонар блаславёных князёў Барыса і Глеба — заступнікаў воінства, у прытворы якой і месціцца экспазіцыя, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.