Вы тут

А вы бітбокс спяваць змаглі б?


У но­вым тэ­ле­шоу та­лен­ты з на­ро­ду бу­дуць спя­ваць, тан­ца­ваць і дэ­ман­стра­ваць гнут­касць це­ла і лоў­касць рук

Па­чы­на­ю­чы з гэ­тай су­бо­ты, у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 1» вы­хо­дзіць маш­таб­нае шоу та­лен­таў «Я ма­гу!». Яр­кія, кра­наль­ныя, не­звы­чай­ныя і, без­умоў­на, адо­ра­ныя бе­ла­ру­сы з усіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны прад­ста­вяць на суд пуб­лі­кі і жу­ры 120 твор­чых ну­ма­роў у роз­ных жан­рах. Пе­ра­мож­цам, як во­дзіц­ца, змо­жа стаць толь­кі адзін, і ме­на­ві­та ён атры­мае га­лоў­ны прыз — аў­та­ма­біль Geely EX7 і знач­ную су­му гро­шай у да­да­так. А па­куль інт­ры­га толь­кі за­круч­ва­ец­ца, «Звяз­да» за­зір­ну­ла на здым­кі пер­шых шас­ці паў­фі­на­лаў пра­ек­та і да­ве­да­ла­ся, хто і чым бу­дзе ўраж­ваць, а хто — су­дзіць кан­кур­сан­таў.

31-22

— Зды­ма­ем усё ў рэ­жы­ме нон-стоп. Удзель­ні­кам да­ец­ца пэў­ны час, за які яны па­він­ны па­ка­заць, на што здоль­ныя. Амаль 2 дзя­сят­кі ка­мер за­дзей­ні­ча­ны на сцэ­не і бэкс­тэй­джы — там зра­бі­лі асоб­нае па­мяш­кан­не, якое мы на­зва­лі «па­ко­ем пе­ра­жы­ван­няў». У ім з на­шы­мі ўдзель­ні­ка­мі пра­цуе Юра Ва­шчук, а ка­му­ні­ка­цыю па­між жу­ры і кан­кур­сан­та­мі вы­бу­доў­вае дру­гі вя­ду­чы шоу Дзміт­рый Но­вік. У эфі­ры вы па­ба­чы­це ад­на­ча­со­ва тое, што бу­дзе ад­бы­вац­ца і на сцэ­не, і за яе ме­жа­мі, — тлу­ма­чыць па­бу­до­ву пра­ек­та яго кі­раў­нік, на­мес­нік ды­рэк­та­ра тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 1» Воль­га Шля­гер. — Па­ста­ян­ных суд­дзяў у нас двое: тэ­ле­вя­ду­чая Свят­ла­на Ба­роў­ская і наш зна­ка­мі­ты дра­ма­тург Аляк­сей Ду­да­раў, да якіх на кож­най пра­гра­ме бу­дзе пад­са­джвац­ца яшчэ адзін ча­ла­век. Па­тлу­ма­чу не­ка­то­рыя ню­ан­сы, што да­ты­чац­ца га­ла­са­ван­ня. У кож­ным з 12 паў­фі­на­лаў жу­ры вы­зна­чыць ад­на­го пе­ра­мож­цу, а дру­го­га пас­ля вы­ха­ду пра­гра­мы ў эфір абя­руць тэ­ле­гле­да­чы (ка­лі ж вы­бар суд­дзяў і гле­да­чоў су­па-д­зе, па­вод­ле пра­ві­лаў шоу, пу­цёў­ку ў фі­нал атры­мае кан­кур­сант, які зой­ме дру­гое мес­ца ў гля­дац­кім га­ла­са­ван­ні. — Рэд.) Кож­ны вы­пуск «Я ма­гу!» бу­дзе па­бу­да­ва­ны на­ступ­ным чы­нам: пе­рад «Па­на­ра­май» у эфі­ры гле­да­чы ўба­чаць вы­ступ­лен­ні паў­фі­на­ліс­таў і ка­мен­та­рыі жу­ры, по­тым пад­час вы­пус­ку на­він вя­ду­чы аб'­явіць пра ад­кры­тыя лі­ніі для га­ла­са­ван­ня, а пас­ля «Па­на­ра­мы» зноў вяр­та­ем­ся ў эфір і пад­во­дзім вы­ні­кі. Га­ла­са­ван­не гле­да­чоў бу­дзе ад­бы­вац­ца ў рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су, але цал­кам яго вы­ні­кі і ліч­бы ў эфі­ры агуч­вац­ца не бу­дуць — па­зна­ё­міц­ца з імі мож­на бу­дзе на сай­це Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі.

Да­рэ­чы, мяр­ку­ю­чы па спі­се ўдзель­ні­каў пер­шых шас­ці паў­фі­на­лаў, больш за ўсё твор­чыя бе­ла­ру­сы лю­бяць спя­ваць і тан­ца­ваць — пры­нам­сі, ме­на­ві­та гэ­та ра­бі­лі дзве трэ­ці з іх. Але ў звы­чай­ны кан­цэрт, па­вод­ле слоў рэ­жы­сё­ра пра­ек­та Гле­ба Ша­по, здым­кі ўсё ж не пе­ра­тва­ры­лі­ся: «Удзель­ні­кі па­да­бра­лі­ся зу­сім роз­ныя, і тое, як дзяў­чы­на спя­вае ў ня­звык­лым для бе­ла­ру­саў сты­лі ёдль, вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца ад бар­даў­скіх спе­ваў, а тыя, у сваю чар­гу, ад вы­ка­нан­ня біт­бок­су, дзе ча­ла­век імі­туе го­ла­сам удар­ныя ін­стру­мен­ты. А не­ка­то­рыя ўраж­ва­юць не­ад­па­вед­нас­цю знеш­ня­га вы­гля­ду і ва­ка­лу: гля­дзіш на зу­сім юна­га вы­ка­наў­цу і ду­ма­еш, дзе ў ім ха­ва­ец­ца та­кі ма­гут­ны го­лас. Так што атры­ма­ла­ся не­ад­на­стай­на і, спа­дзя­ю­ся, ці­ка­ва».

...Прак­тыч­на ўсе кан­кур­сан­ты пры­яз­джа­лі ў ста­ліч­ны Па­лац спор­ту, дзе пра­хо­дзі­лі здым­кі: зран­ку — не­каль­кі ра­зоў рэ­пе­ці­ра­ва­лі, уно­сі­лі апош­нія ка­рэк­ці­роў­кі ў свае ну­ма­ры, а блі­жэй да ве­ча­ра апра­на­лі сцэ­ніч­ныя кас­цю­мы і нер­во­ва пра­ходж­ва­лі­ся за ку­лі­са­мі, па­куль у за­ле ча­ка­лі іх вы­ступ­лен­ня гру­пы пад­трым­кі з род­ных і сяб­роў. У апош­ні мо­мант не з'я­віў­ся на зды­мач­най пля­цоў­цы толь­кі адзін з удзель­ні­каў — праз што аў­та­ма­тыч­на вы­быў з ба­раць­бы. Ас­тат­нія ж, на­ад­ва­рот, па­ста­ві­лі­ся да пра­ек­ту над­звы­чай ад­каз­на: хтось­ці тэр­мі­но­ва ля­чыў пра­сту­джа­нае гор­ла тра­вя­ны­мі на­сто­я­мі, каб за­мест ме­ла­дыч­най ру­ла­ды не «даць пеў­ня», хтось­ці ге­ра­іч­на пра­цяг­ваў вы­ступ­лен­не на­ват са зла­ма­най ру­кой... На­прык­лад, Ілья Да­ніль­чык з Ба­ра­на­ві­чаў, які ця­пер пра­хо­дзіць тэр­мі­но­вую служ­бу ў ар­міі, спе­цы­яль­на ад­пра­сіў­ся ў кі­раў­ніц­тва час­ці — і пры­быў на пля­цоў­ку на­ўпрост у фор­ме! Але, як ні дзіў­на, жорст­ка­га ду­ху кан­ку­рэн­цыі тут не ад­чу­ва­ла­ся. «Я не ду­маю пра тое, што аба­вяз­ко­ва па­ві­нен пе­ра­маг­чы, — па­дзя­ліў­ся адзін з удзель­ні­каў пра­ек­та, — бо на­ват прос­та тра­піць у эфір пер­ша­га ка­на­ла, на мой по­гляд, ужо не­бла­гі вы­нік. Але ці­ка­ва і на ін­шых па­гля­дзець і па­слу­хаць, мо­жа, ча­мусь­ці но­ва­му для ся­бе на­ву­чыц­ца».

Вось і ўдзель­ні­цы ка­лек­ты­ву «Ві­цеб­скія дзяў­ча­ты», пры­му­сіў­шы доб­рую па­ло­ву за­лы пры­тан­цоў­ваць пад за­до­р-
ную яў­рэй­скую на­род­ную пес­ню «Чы­ры­бім», за ку­лі­са­мі ад­на­га­лос­на сцвяр­джа­лі, што най­перш ха­це­ла­ся «ся­бе па­ка­заць і на ін­шых па­гля­дзець».

— Ка­лі ме­на­ві­та вы вый­гра­е­це, як жа бу­дзе­це дзя­ліць га­лоў­ны прыз? — пад­ка­ло­лі іх. Але бой­кія жан­чы­ны не су­ме­лі­ся:

— А на­вош­та дзя­ліць? Бу­дзем па чар­зе ез­дзіць (пра­вы ў нас ёсць) і ра­зам ра­ман­та­ваць. За­тое час­цей змо­жам ез­дзіць на гаст­ро­лі!

31-21

Плас­тыч­ныя гім­нас­ты і за­гад­ка­выя ілю­зі­я­ніс­ты, га­ла­сіс­тыя вы­ка­наў­цы і жва­выя тан­цо­ры, а так­са­ма мас­та­кі, акра­ба­ты, са­ма­дзей­ныя му­зы­кан­ты, фа­кі­ры, па­ра­дыс­ты, ані­ма­та­ры з мыль­ны­мі пу­зы­ра­мі — на­ват стро­гія чле­ны жу­ры аб­мяр­коў­ва­лі па­між са­бой, што ча­сам вель­мі скла­да­на вы­лу­чыць толь­кі ад­на­го най­леп­ша­га з удзель­ні­каў на­род­на­га шоу та­лен­таў. Пуб­лі­ка ж ча­сам лі­та­раль­на раз­ры­ва­ла­ся на част­кі, пад­трым­лі­ва­ю­чы то ад­на­го, то дру­го­га. І толь­кі вя­ду­чыя Юрый Ва­шчук і Дзміт­рый Но­вік, вы­ра­шыў­шы не дзя­ліц­ца на «доб­ра­га і зло­га па­лі­цэй­ска­га», пад­трым­лі­ва­лі аб­са­лют­на ўсіх.

— Вось вы ка­жа­це: не ха­пі­ла драй­ву, ку­ра­жу... А мне дык уся­го ха­пі­ла, і я ўзяў бы на за­мет­ку гэ­та­га ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, — дып­ла­ма­тыч­на пе­ра­кон­ваў суд­дзяў ко­ліш­ні вы­ха­дзец з КВЗ Дзміт­рый Но­вік.

— Хто там лі­чыць, што ў ця­бе рэ­пер­ту­ар за­над­та да­рос­лы? Ты ж спор­там так­са­ма за­хап­ля­еш­ся? Па­ка­жы, ка­лі лас­ка, бі­цэпс, каб кры­ты­кі двой­чы па­ду­ма­лі, ці вар­та з та­бой звяз­вац­ца! — пад­бух­тор­ваў у «па­коі пе­ра­жы­ван­няў» Юрый Ва­шчук. І, зда­ец­ца, «міс­та­ру Чыз­кей­ку» ўда­ло­ся зра­біць так, каб ні­вод­ны з кан­кур­сан­таў не пе­ра­хва­ля­ваў­ся і не пай­шоў з пля­цоў­кі за­сму­ча­ным.

«А мы і не збі­ра­ем­ся спе­цы­яль­на на­гня­таць аб­ста­ноў­ку, на­ад­ва­рот, — ад­зна­чы­ла Воль­га Шля­гер. — Ужо той факт, што лю­дзі прый­шлі да нас, — свед­чан­не ад­ва­гі. Яны па­ве­ры­лі ў ся­бе, пе­ра­сту­пі­лі праз свае комп­лек­сы, прай­шлі ня­прос­ты ад­бор і пра­дэ­ман­стра­ва­лі та­кую шчы­расць і стой­касць, якой ча­сам вар­та бы­ло б па­ву­чыц­ца пра­фе­сій­ным ар­тыс­там. За кож­ным ну­ма­рам ста­іць ча­ла­век: у ад­на­го без­у-
моў­ны дар і та­лент, а ў дру­го­га мо­жа быць аса­біс­тая за­хап­ляль­ная гіс­то­рыя, што так­са­ма важ­на. Ва ўдзель­ні­каў шоу роз­ны ўзрост: са­май ма­лень­кай, Да­мі­ні­цы Пан­ця­ле­е­вай з Баб­руй­ска, толь­кі тры га­ды, а ся­род най­ста­рэй­шых кан­кур­сан­таў ад­ной жан­чы­не — пад 90 га­доў. Але не вар­та ду­маць, што ка­лі лю­дзі на пен­сіі, то ні­чо­га не мо­гуць. Ім ці­ка­ва жыць, і та­кое ўра­жан­не, быц­цам у гэ­тых лю­дзей ад­кры­ла­ся но­вае ды­хан­не. Яны ўсё мо­гуць — без су­мнен­няў!»

...Шас­цё­ра шчас­ліў­чы­каў, якім жу­ры ўжо ска­за­ла сваё важ­кае «Так!», мо­гуць спаць спа­кой­на і рых­та­вац­ца да фі­на­лу. Ас­тат­нім ця­гам най­блі­жэй­шых не­каль­кіх ме­ся­цаў да­вя­дзец­ца па­нер­ва­вац­ца. Хо­ча­це паў­плы­ваць на вы­бар са­мых та­ле­на­ві­тых зем­ля­коў, ды за­ад­но да­знац­ца, хто рас­чу­ліў суд­дзяў да слёз, ка­го жу­ры на­зва­ла «са­мым пры­го­жым груз­чы­кам у Бе­ла­ру­сі», у ка­го з удзель­ні­каў Свят­ла­на Ба­роў­ская па­пра­сі­ла тэ­ле­фон­чык на бу­ду­чы­ню, а ка­му Аляк­сей Ду­да­раў па­ра­іў «спя­ваць не пра ме­га­по­ліс, а пра свой род­ны го­рад, ды яшчэ лепш на род­най мо­ве»? Та­ды не пра­пус­ці­це паў­фі­наль­ныя вы­пус­кі шоу «Я ма­гу!» — кож­ную су­бо­ту ў вя­чэр­нім прайм-тайм на «Бе­ла­русь 1»!

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК,

Але­на ДРАП­КО

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.