Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра тое, як праходзіць падрыхтоўка хакейнай і валейбольнай зборных краіны да важных міжнародных турніраў, і падводзім вынікі чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе.


1. Зборная Беларусі па хакеі выйграла таварыскі турнір «Кубак трох нацый». Нашы хакеісты спачатку абыгралі французаў 5:2, а потым сталі мацнейшымі за немцаў 3:2.

— Рады, што ў нашай камандзе ёсць «хімія», узаемадзеянне паміж гульцамі, — адзначыў пасля турніру галоўны трэнер зборнай Дэйв Льюіс. — Гэта праяўляецца і на пляцоўцы, і ў раздзявальні, гульцы адчуваюць добры настрой. Мы стараемся ў гэты кароткі прамежак часу, які застаўся да матчаў алімпійскай кваліфікацыі, змясціць як мага больш пазітыўных момантаў. Чакаем канчатковага выздараўлення асноўных гульцоў, тады ўжо будзем прымаць рашэнне, хто дзе згуляе. У нас траўмаваны не толькі Плат, але яшчэ і Кавыршын.

Нагадаем, «Кубак трох нацый» з'яўляецца кантрольным турнірам для дружыны Дэйва Льюіса ў плане падрыхтоўкі да алімпійскай кваліфікацыі, якая пройдзе ў Мінску з 1 па 4 верасня. Сапернікамі беларусаў будуць зборныя: 1 верасня — Даніі (19.00), 2 верасня — Польшчы (19.00) і 4 верасня нашы хакеісты завершаць турнір матчам са Славеніяй (17.00). Лепшая каманда з квартэта D у лютым 2018-га выступіць на Алімпіядзе ў карэйскім Пхёнчхане.

2. Завяршыліся ўсе матчы 20-га тура чэмпіянату краіны па футболе. «Крумкачы» на сваім полі пацярпелі паражэнне ад «Тарпеда-БелАЗ» — 0:2. У Брэсце мясцовае «Дынама» і «Іслач» згулялі ўнічыю — 1:1. «Гарадзея» дома перайграла «Граніт» — 2:0, а «Віцебск» і «Славія» падзялілі ачкі — 1:1. «Нёман» у гасцях з мінімальным лікам адолеў «Мінск» — 1:0. «Нафтан» і «Шахцёр» не змаглі выявіць пераможцу — 1:1, з такім жа лікам завяршыўся матч з удзелам «Слуцка» і мінскага «Дынама». БАТЭ на сваім полі перайграў «Белшыну» — 2:1, але пры гэтым устанавіў антырэкорд па наведвальнасці сезона-2016, матч на «Барысаў-Арэне» наведалі 3590 гледачоў.

3. Мужчынская зборная Беларусі па валейболе пацярпела два паражэнні на міжнародным турніры ў Санкт-Пецярбургу «Мемарыял Вячаслава Платонава». Падапечныя Аляксандра Сінгаеўскага саступілі валейбалістам маскоўскага «Дынама» і «Дынама» з Ленінградскай вобласці з аднолькавым лікам — 2:3.

Нагадаем, у першым туры ў Санкт-Пецярбургу нацыянальная зборная Беларусі атрымала валявую перамогу над белгарадскім «Белагор'ем» — 3:2.

Адзначым, што міжнародны турнір «Мемарыял Вячаслава Платонава» з'яўляецца важным этапам падрыхтоўкі мужчынскай нацыянальнай зборнай да адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы. З 15 па 17 верасня ў першым туры ў Турцыі наша каманда згуляе з сапернікамі з Нідэрландаў, Аўстрыі і Турцыі. Другі тур пройдзе 23-25 верасня ў Нідэрландах. Пераможца групы D выйдзе ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, а каманда, якая заняла другое месца, згуляе ў 3-м раўндзе кваліфікацыі.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кантрольная перамога

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.