Вы тут

Фотаздымак на «доўгую памяць»


Новы знаёмы падарыў маладому чалавеку сваё фота, а пасля... знік з асабістымі рэчамі візаві.


Гэты выпадак здарыўся ў сталіцы. У міліцыю звярнуўся хлопец, які распавёў пра дзіўную гісторыю.

— Разам са сваім сябрам ён прагульваўся па набярэжнай Свіслачы, дзе неўзабаве маладыя людзі пазнаёміліся з мужчынам, які назваўся Яўгенам, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Затым усе разам яны накіраваліся ў адну са сталічных кавярняў, дзе выпілі за знаёмства. Сябар пацярпелага праз нейкі час з'ехаў, а малады чалавек працягваў размовы з новым знаёмым. Той падарыў хлопцу сваё фота. Неўзабаве пацярпелы на нейкі час пакінуў Яўгена, а калі вярнуўся, не знайшоў ні мужчыну, ні сваіх рэчаў, за якімі папрасіў паназіраць візаві. Зніклі скураная куртка, чахол ад гітары, партманет з грашыма. «На памяць» засталося толькі фота Яўгена. Цяпер па ім мужчыну і вышукваюць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.