Вы тут

Судовых выканаўцаў падначаляць адной структуры


На апошнім пасяджэнні дзясятай сесіі дэпутаты разгледзелі чатыры законапраекты. Няхай сама сесія атрымалася вельмі кароткай — усяго чатыры дні — падчас яе парламентарыі паспелі разгледзець і прыняць усяго каля 30 законапраектаў, уключна з галоўнымі фінансавымі дакументамі краіны. Работа атрымалася сапраўды плённай, і дэпутатам наступнага склікання ёсць чаму павучыцца.


Уладзімір ЧАРАВАЧ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, прадставіў праекты законаў «Аб судовых выканаўцах» і «Аб выканаўчай вытворчасці», якія разглядаліся ў другім чытанні.

— Прыняцце гэтых дакументаў з'яўляецца адным з завяршальных этапаў рэформы, сутнасць якой у тым, каб аб'яднаць у адну сістэму судовых выканаўцаў эканамічных судоў і судовых выканаўцаў агульных судоў, якія, па сутнасці, займаліся адным і тым жа, але мелі розную ведамасную падначаленасць, — патлумачыў ён журналістам.

Аляксандр ЦЕРАХАЎ, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадставіў у першым чытанні праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь». Кіраўнік ведамства растлумачыў, што сутнасць дакумента — у перайменаванні некаторых тэрмінаў у адпаведнасці са змененым заканадаўствам. Замест камунальнай паслугі «карыстанне ліфтам» прадугледжваецца аказанне жыллёва-камунальнай паслугі «тэхнічнае абслугоўванне ліфта», а тэрмін «вываз, абясшкоджванне і перапрацоўка цвёрдых камунальных адходаў» зменены на «абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі».

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.