Вы тут

Георгій Калдун дасць у КЗ «Мінск» «Жывы канцэрт»


Спявак і тэлевядучы Георгій Калдун дасць у сталічнай КЗ «Мінск» дзвюхгадзінны канцэрт, які без лішняга пафасу і пылу ў вочы так і называецца — «Жывы канцэрт». Адбудзецца выступленне 14 кастрычніка, у Дзень маці, — зрэшты, сам артыст сцвярджае, што гэта простае супадзенне, а не адмысловая задумка. І тым не менш білет на канцэрт можа стаць добрым падарункам для жанчыны практычна любога ўзросту, а таксама для аматараў добрай «інтэлігентнай» музыкі з удумлівымі тэкстамі.


«З часу выхаду другога сольнага альбому «Стэрэарай» мінула ўжо два гады і назапасілася даволі многа разнапланавага музычнага матэрыялу, якім хочацца падзяліцца са слухачамі. Мы падабралі, на наш погляд, самы цікавы рэпертуар з уласных кампазіцый і кавер-версій сусветных хітоў», — тлумачыць спявак. Але Георгій Калдун не быў бы верным сабе, калі б не аздобіў «проста» канцэрт нейкімі сюрпрызамі. Так, кожны ахвотны можа паўплываць на музычную праграму — для гэтага трэба даслаць на пошту geokoldun14.10@tut.by прапанову, якую песню вам хацелася б пачуць у выкананні спевака і яго калектыву (гаворка ідзе як пра ўласныя песні Георгія Калдуна, так і пра кампазіцыі іншых аўтараў). За самую цікавую прапанову музыканты абяцаюць падарунак! Яшчэ адна адметнасць «Жывога канцэрту» — удзел у ім возьме струнны «Арт-квартэт», каб надаць песням яшчэ больш эмацыйнасці і глыбіні. «Для нас гэта першы падобны вопыт — сумеснае выкананне песень са струннымі», — прызнаецца артыст.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Сцэна для голасу і струнных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.