Вы тут

Сёння ў Маскве праходзіць з'езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы


Сёння ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі праходзіць з'езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.


Прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам ІІ з'езда Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Вы ўзялі на сябе высакародную місію — садзейнічаць умацаванню дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Расіі, працаваць над пабудовай агульнай культурнай прасторы, адстойваць высокія эстэтычныя і маральныя ідэалы», — гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на рахунку Саюза некалькі паспяховых сумесных праектаў. «Дзякуючы вашым намаганням пераклады найлепшых твораў сучасных беларускіх аўтараў рэгулярна з'яўляюцца на старонках расійскіх выданняў, а беларускія чытачы маюць магчымасць знаёміцца з творчасцю рускіх паэтаў, празаікаў, публіцыстаў», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што дзейнасць Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і надалей будзе садзейнічаць развіццю і ўзаемаабагачэнню беларускай і рускай літаратуры.

Творчае грамадскае аб'яднанне створана па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. Старшыня СПБ Мікалай Чаргінец наступным чынам каментуе і само правядзенне з'езда, і вартасці дадзенай пісьменніцкай арганізацыі:

— Адным з прыярытэтаў увогуле ў дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі, у літаратурна-грамадскім жыцці нашай краіны з'яўляецца развіццё, умацаванне стасункаў з Расійскай Федэрацыяй, расійскімі калегамі. У нас — беларусаў і расіян — шмат непадзельнага, агульнага. І якраз гэта патрабуе асаблівай увагі. Павінен нагадаць, што ля вытокаў заснавання Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы поруч з Валерыем Ганічавымбылі празаікі і паэты, першаадкрывальнікі многіх тэм у сучаснай літаратуры Валянцін Распуцін, Генадзь Іваноў, Мікалай Іваноў, Станіслаў Куняеў, Аляксандр Казінцаў, Альберт Ліханаў... Пагадзіцеся, імёны знакавыя. У свой час мы выдалі кнігу апавяданняў Валянціна Распуціна. Ведаюць яго ў Беларусі і па перакладах на беларускую мову. Альберт Ліханаў нядаўна прадстаўлены ў Беларусі кнігай аповесцяў, таксама — у перакладзе на беларускую мову. Спадзяюся, што яшчэ шмат будзе зроблена для пашырэння беларуска-расійскага літаратурнага пабрацімства. У СПБ — моцныя сувязі з пісьменніцкімі арганізацыямі расійскіх рэгіёнаў. Найперш — Калінінградскай, Белгародскай, Новасібірскай, Цюменскай абласцей, Дагестана, Татарстана... Шмат у гэтым плане робіцца пісьменніцкімі арганізацыямі Мінска, Гомельскай вобласці. Магу толькі падзякаваць за безліч ініцыятыў, якія вылучаюць нашы паэты, празаікі, перакладчыкі на чале з Міхасём Пазняковым, Уладзімірам Гаўрыловічам. Адметна і тое, што расійскія пісьменнікі — частыя госці ў Мінску, у Беларусі. А шмат хто з літаратараў Расіі з'яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі — Іван Сабіла, Любоў Турбіна, Валерый Казакоў, Алесь Кажадуб... Веру, што і ў выніку чарговага з'езда Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі будзе ажыццёўлена шмат новых творчых праектаў. І несумненным падаецца тое, што ўсе яны будуць скіраваны на падтрымку беларуска-расійскіх міждзяржаўных адносін, на падтрымку таго вектара інтэграцыйнай палітыкі, які не аднойчы быў агучаны нашым Прэзідэнтам — Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Літаратурнае пабрацімства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.