Вы тут

Да студзеня пеня за несвоечасовую плату за ЖКП спаганяцца не будзе


Да завяршэння пераходу на адзіную сістэму «Разлік-ЖКП» (да новага года) урад устанавіў нулявыя пені за несвоечасовую плату за камунальныя паслугі.


Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка. Ён адзначыў, што з аплатай «камуналкі» за кастрычнік у многіх жыхароў краіны і сапраўды з'явіліся пэўныя праблемы. Узнікалі тэхнічныя збоі па аплаце гэтых паслуг праз інфакіёскі, а часам жыроўкі пачалі прыходзіць з пэўным спазненнем. Менавіта ў гэтых выпадках прымяненне санкцый за няўплату вырашылі перанесці на 10 дзён.

Намеснік міністра лічыць, што гэта рашэнне павінна абараніць правы і законныя інтарэсы спажыўцоў у перыяд завяршэння работ па ўкараненні адзінай агульнарэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем. У прынятым дакуменце гаворыцца, што цяпер пеню не трэба будзе плаціць у тым выпадку, калі людзі па ўважлівых прычынах «несвоечасова і (або) не ў поўным аб'ёме ўнеслі плату за «камуналку», карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду або электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, у шматкватэрных жылых дамах».

Між іншым, амністыя за неўплату будзе дзейнічаць толькі пэўныя перыяды. Пры атрыманні жыровак за верасень гранічны тэрмін аплаты (без пені) працягваўся з 26 кастрычніка па 5 лістапада, за кастрычнік — з 26 лістапада па 5 снежня, а за лістапад — з 26 снежня 2016 года па 5 студзеня 2017 года. А вось пратэрмінаваная запазычанасць, якая ўтварылася на 6 лістапада, 6 снежня 2016 года і на 6 студзеня 2017-га будзе абкладацца пеняй па поўнай праграме.

У сувязі з гэтым Алег Паскробка раіць усім спажыўцам камунальных паслуг разлічвацца за іх (калі гэта магчыма па тэхнічных прычынах) па раней прынятых і звыклых графіках.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Плюс 10 дзён без пені

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.