Вы тут

Рукапісная кніга «Казкі барда Бідля» прададзена за 468 тысяч долараў


Рукапісная кніга «Казкі барда Бідля», створаная брытанскай пісьменніцай Джаан Роўлінг, пайшла з малатка на таргах Sotheby's у Лондане за 468 тысяч долараў.


Кніга была ў 2007 годзе падорана пісьменніцай выдаўцу Бары Канінгему, які апублікаваў першы том патэрыяны. На ёй ёсць аўтарскае прысвячэнне: «Бары, чалавеку, які вырашыў, што зацягнуты раман пра хлопчыка-чараўніка ў акулярах, быць можа, атрымаецца прадаць. Дзякуй». У «Казкі барда Бідля» ўваходзяць пяць ілюстраваных гісторый, звязаных з сусветам Гары Потэра. «Казкі» — адна з сямі кніг, уласнаручна напісаных і праілюстраваных Роўлінг. Яна падарыла шэсць копій тым, «хто меў самую блізкую сувязь з кнігамі пра Гары Потэра на працягу 17 гадоў». Сёмая была прададзена на аўкцыёне за 4 мільёны долараў, якія пайшлі на дабрачыннасць.

У лістападзе кніга «Гары Потэр і філасофскі камень» з памылкай друку на задняй вокладцы пайшла з малатка за 54 тысячы долараў, а ў 2007 годзе рарытэтнае першае выданне гэтага рамана было прададзена на аўкцыёне Chrіstіe's за $40,3 тысячы.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Дарагая Джаан

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.