Вы здесь

Прафесіяналізм і бязмежная міласэрнасць


Урач агульнай практыкі Аксана Быліцкая ўжо пятнаццаць гадоў узначальвае Чырвонабярэжскую сельскую ўчастковую бальніцу — пасля заканчэння Мінскага медыцынскага ўніверсітэта і ардынатуры яе адразу прызначылі на гэтую адказную пасаду, і невыпадкова: медыцынскае падраздзяленне Жлобінскай цэнтральнай раённай бальніцы на працягу апошніх гадоў лічыцца адным з паспяховых.


У структуры бальніцы дзейнічае і амбулаторыя, якая абслугоўвае сямнаццаць населеных пунктаў, а гэта болей за тры тысячы чалавек. У падпарадкаванні загадчыцы Быліцкай працуе 27 чалавек медперсаналу — усе яны людзі адданыя абранай прафесіі і, галоўнае, з вялікім працоўным вопытам. У гэтыя дні чырвонабярэжскія медыкі займаюцца вакцынацыяй сваіх землякоў.

На фота (злева направа): Аксана Быліцкая, загадчыца здраўпункта чырвонабярэжскага каледжа Зінаіда Фралянкова, медыцынскія сёстры Ларыса Кастэнка, Вольга Цельбукова.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.