Вы здесь

Таямніца Ізбійскага Бору, Фотарэпартаж


За дваццаць кіламетраў ад Ганцавіч на лясной паляне стаіць невялічкая капліца. Упоравень з навакольнымі старымі хвоямі падняўся яе прыгожы купал. Ад першай прыступкі да суседніх дрэў — усяго некалькі дзесяткаў крокаў. Даехаць сюды можна дагледжанай асфальтаванай дарогай, але вядзе да царквы і ледзь прыкметная сцежка, якую праходзяць з малітваю, на каленях.


З якімі надзеямі ідуць сюды людзі, пра што просяць Маці Божую? За ўсіх разам на гэта пытанне адначасова не адкажаш. Звяртаюцца да Багародзіцы, ведаючы, што гэта месца ва ўрочышчы Ізбійскі Бор намоленае стагоддзямі, бо даўным-даўно менавіта тут была знойдзена цудатворная ікона. У той час куды б ні пераносілі мясцовыя вернікі гэту ікону — усё адно вярталася яна да свайго таямнічага ляснога прытулку, каб дапамагаць людзям і даваць надзею.

У наш час, узносячы малітву, заведзена пакідаць на галінках стужкі, хусцінкі, абрусы. Большасць іх завязваюць вакол сухога ствала старой сасны, пад якой у даўніну з'явілася ікона. Часцей за ўсё гэта робяць жанчыны, яны просяць даць ім самае галоўнае багацце — мацярынства. Кажуць, што іх надзеі спраўджваюцца. Пацвярджаюць гэта многія шчаслівыя бацькі, якія вязуць сюды хрысціць сваіх немаўлятак. Абрысы постаці Божай Маці, выяўленай на іконе, захаваліся на спіле аднаго з дрэў, якое расло блізка ад капліцы.

Побач з лясной капліцай бруіць крынічка (кажуць, што яна аднагодка той самай цудатворнай старажытнай іконы). Схаваная пад дахам пабудаванага для яе маленькага доміка, крынічка наталяе кожнага, хто з надзеяй прыходзіць да капліцы Ізбійскага Бору.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

P. S. Гэта месца — адно з тых, дзе пабывалі ўдзельнікі сёлетняй міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з дабратворным Агнём ад Гроба Гасподняга.

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.