Вы здесь

У гарадскім пасёлку Круглае размясціўся сапраўдны кветкавы рай. Фотарэпартаж


У жыхаркі гарадскога пасёлка Круглае Ганны Нурматавай перад домам размясціўся сапраўдны кветкавы рай, у якім лёгка суседнічае больш за сто дваццаць клумбаў, клумбачак, вазонаў і гаршчэчкаў. Летняй парой Ганну Сяргееўну радуюць традыцыйныя кветкі, і іх нямала — ажно два дзясяткі відаў рамонкаў і лілей, флоксаў і петуній, мальваў, аксамітак і іншых садовых прыгажунь. Зацвітаюць хрызантэмы, астры, вяргіні... У Ганны Сяргееўны падрастаюць сямёра ўнукаў, але гэтым часам на яе падворку адпачывае трое малодшых — Захар, Раман і Дар'я (яны на фота), якія з задавальненнем дапамагаюць бабулі спраўляцца з яе зялёнымі гадаванцамі: праполваюць і паліваюць. Наогул, адрас гэтага маляўнічага круглянскага кутка называюць не інакш як «кветкавы дом на Сонечнай» — вядома, па назве самой вуліцы.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.