Вы здесь

Як святкавалі «Дзень снега» ва Ушачах. Фотарэпартаж


Не першы год, калі трывала замацуецца зіма, у раённым цэнтры Ушачы Віцебскай вобласці праводзіцца спартыўнае свята пад назвай «Дзень снега». Вось і сёння, марознай лютаўскай раніцай, калі на градусніку было мінус шэсць, каля сучаснага фізкультурна-аздараўленчага комплекса «Юнацтва-Ушачы» сабраліся прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна — ЖКГ, лясгаса, МНС, сярэдняй школы, цэнтральнай бальніцы, аддзела адукацыі, адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і іншыя арганізацый, каб парадавацца матухне-зіме і паспаборнічаць у моцы і лоўкасці не толькі ў зімовых відах спорту, але і пазмагацца ў вясёлых забавах-спрэчках — перацягванні каната і  ў рубцы дроў, прадэманстраваць сябе здаровым, дужым, пазітыўным і здольным на адмысловыя выдумкі.


Як заўсёды, арганізатарам свята выступіў раённы выканаўчы камітэт. На адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Анжаліка Міранкова пажадала ўсім — і ўдзельнікам, і гледачам поспехаў і ўдачы, здароўя і пазітыву. Пасля адкрыцця першымі выйшлі на старт — лыжнікі. Яны ўдзельнічалі ў эстафеце. Затым адбыліся не менш цікавыя і захапляльныя конкурсы, асабліва крэатыўны конкурс «Снежныя фантазіі». Паглядзіце на фотаздымкі — колькі выдумкі і адмысловых рашэнняў паказалі ў сваіх творах «фантазёры». А конкурс на лепшага дравасека! Пазітыўных эмоцый тут было хоць адбаўляй! Апошнім — пад занавес¸ захапляльным акордам свята было перацягванне каната. Лепшай камандай у гэтым спаборніцтве і, наогул, на свяце стала аб’яднаная каманда мясцовага МНС і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Другое і трэцяе месцы заваявалі каманды ЖКГ і цэнтральнай раённай бальніцы. «Дзень снега-2023» — гэта было лепшае свята! — падзяліліся сваімі эмоцыямі ўдзельнікі і госці фестываля.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.