Вы тут

«Мы, беларусы...»


У межах Дзён культуры дэлегацыя Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі прадставіць у Таджыкістане перасоўную выстаўку «Беларусь і беларусы».


— У Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ёсць практыка: падчас правядзення Дзён культур у розных краінах да таго, як глядач прыходзіць на імпрэзы, мы знаёмім яго з мінулым нашай краіны, — расказвае намеснік Нацыянальнага гістарычнага музея Александр Храмы. — Яшчэ некалькі гадоў таму мы стварылі мабільную перасоўную выстаўку «Беларусь і беларусы», якую можам транспартаваць на далёкія адлегласці. Яна складаецца з вялікіх плакатаў, на якіх паэтапна адлюстравана інфармацыя аб гістарычных падзеях, культуры, сучаснасці нашай краіны.

У поўным фармаце выстаўка складаецца з 15 стэндаў-плакатаў у выглядзе энцыклапедычнага даведніка. Праект дапамагае зразумець, што такое Беларусь. Тут не толькі эканамічны патэнцыял, але і прыродны, навуковы, культурны, спартыўны. Упэўнены, што жыхарам Таджыкістана будзе цікава, тым больш за дваццаць пяць гадоў незалежнасці вырасла новае пакаленне, якое пра нашу краіну ведае мала.

Развіццё двухбаковых адносін — гэта і добрая магчымасць развіваць турыстычны патэнцыял. Нам ёсць што паказаць гасцям, і Таджыкістан — краіна, у якой ёсць што паглядзець. Таму Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане — адметная падзея ў культурным жыцці дзвюх краін, якая сведчыць аб узаемнай шчырай цікавасці народаў адзін да аднаго.

— Мне здаецца, нашым краінам не хапае культурнай камунікацыі. Трэба больш глабальна і глыбока ўзаемадзейнічаць і раскрывацца, — падкрэсліў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька. — Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане — гэта магутны крок для развіцця культурных адносін. Спадчына Таджыкістана неверагодная. Калі мы пачалі рыхтавацца да Дзён культуры, вывучаць, чым можам быць карысныя Таджыкістану ў культурным плане, здзівіліся, наколькі таджыкскі народ беражліва ставіцца да гісторыкакультурных каштоўнасцяў, спадчыны. Мы таксама шануем сваю гісторыю і культуру. Калі абедзве краіны так клапоцяцца пра культуру, ім прасцей паразумецца.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.