Вы тут

Прысвячэнне заступніцы


У Мінску адкрылі выстаўку работ, створаных на малой радзіме Валянціны Мінскай.

У кожнага з нас бывае час, калі хочацца верыць, што побач ёсць анёл-ахоўнік, які дапаможа. Калі гаварыць пра Мінск, то духоўным сімвалам і заступніцай сталіцы з’яўляецца Валянціна Мінская, 130-годдзе з дня нараджэння якой адзначаецца сёлета. З гэтай нагоды ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі мінскай».


Выстаўка адкрылася ў межах III Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы ў нашай краіне. Пленэр пачаў работу 30 мая ў вёсцы Станькава. У экспазіцыі прадстаўлены творы шаснаццаці мастакоў з чатырох краін — Беларусі, Расіі, Малдовы і Украіны.

Адкрыццё выстаўкі адбылося пры ўдзеле мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які адзначыў:

— Сёння мы ўспамінаем блажэнную Валянціну Мінскую. У ёй увасобіўся здабытак сапраўднай хрысціянскай любові, якая праяўляецца праз любоў да Бога, бліжняга і Айчыны. Яна, знаходзячыся ў хваравітым стане, маліла Бога не пра сябе, яна малілася пра людзей, якія жывуць у нястачы. І Гасподзь чуў яе малітвы і дапамагаў тым, пра каго яна прасіла. За сапраўдную ахвярную любоў Гасподзь узнагародзіў яе дарам празорлівасці і цудатворцы. Да гэтага часу шмат людзей звяртаюцца да блажэннай Валянціны ў сваіх малітвах, і яна дапамагае. Да нас паступаюць просьбы вернікаў прадставіць святыя мошчы Валянціны Мінскай. Працэс гэты няпросты, але мы спадзяёмся, што ўсё атрымаецца і яе святыя мошчы стануць наймацнейшым духоўным імпульсам для беларускага народа.

Падчас пленэру адбыліся сустрэчы мастакоў з выхаванцамі Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі развіцця. Таксама ўдзельнікі наведалі месца спачыну Валянціны Мінскай. Адбылося шмат дабрачынных акцый.

Выстаўка «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі мінскай» працягнецца ў галерэі да 3 ліпеня. Усе карціны, прадстаўленыя ў экспазіцыі, прадаюцца. Сабраныя сродкі пойдуць на рэалізацыю дабрачыннага праекта «Мастакі — дзецям Лета» (дзецям з асаблівасцямі развіцця).

Вікторыя АСКЕРА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.