Вы тут

Містыка лічбаў у працоўнай і творчай біяграфіі Уладзіміра Пракапцова


Восьмага жніўня ў восем гадзін восем хвілін раніцы. Менавіта такі час быў пазначаны ў запрашэнні на прэзентацыю выстаўкі генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пракапцова, які сёлета святкуе 65-годдзе з дня нараджэння і 20-годдзе з пачатку дзейнасці ў музеі. Менавіта восьмага жніўня ў жыцці Уладзіміра Іванавіча і адбыліся гэтыя дзве падзеі.


Нягледзячы на тое, што час нетыповы для прэзентацый, гасцей сабралася шмат, каб павіншаваць творцу і паглядзець рэтраспектыву яго твораў «Мая Беларусь». — Гэта вельмі харызматычны чалавек з неабыякавым стаўленнем да ўсіх падзей, якія адбываюцца як у свеце мастацтва, так і па-за ім, — адзначыў на адкрыцці праекта Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. — З яго дапамогай беларусы і госці краіны могуць адкрываць для сябе бязмежны талент нашых людзей.

Сёння Уладзімір Пракапцоў клапоціцца пра тое, каб Нацыянальны мастацкі музей развіваўся. Менш чым праз год на вуліцы К. Маркса павінен адкрыцца першы з адрамантаваных і мадэрнізаваных музейных будынкаў, якія будуць уваходзіць у Музейны квартал сталіцы. А ў вольны ад працы час генеральны дырэктар музея бярэ ў руку пэндзаль, пацвярджэннем чаго з’яўляецца выстаўка, у экспазіцыі якой каля трыццаці твораў.

— Адзін з твораў гэтай серыі я скончыў толькі ўчора і прысвяціў калегам, — падкрэсліў Уладзімір Іванавіч. — Мне прыемна адкрываць сваю персанальную выстаўку «Мая Беларусь», якая прысвечана Году малой радзімы, у цудоўнай кампаніі.

Павіншаваць Уладзіміра Пракапцова прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, духавенства, мастакі, сябры, каб уручыць юбіляру вітальныя адрасы ад урада, Нацыянальнага сходу, Ганаровую грамату Міністэрства культуры, падарункі і кветкі. У адрас заслужанага дзеяча мастацтваў прыйшлі тэлеграмы з усяго свету. Адна з першых — ад блізкага сябра дырэктара Эрмітажа Міхаіла Піятроўскага.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.