Вы тут

«Пояс сяброўства»


Шматнацыянальны аксесуар ІІ Еўрапейскіх гульняў прэзэнтавалі ў Музеі беларускай дзяржаўнасці


Удзельнікі мультыспартыўнага форуму падчас яго правядзення маглі пазнаёміцца з гісторыяй і культурай нашай краіны ў Цэнтры беларускай культуры, арганізаваным Нацыянальным гістарычным музеем у Вёсцы спартсменаў. Менавіта ў той час госці цэнтра паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабе лялькі-абярэга, гліняных збанкоў і ў пляценні «Пояса сяброўства», які перададзены ў фонды Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Ткалі пояс на спецыяльных дошчачках. Тэхналогія старажытная, у пэўнай меры лічыцца больш лёгкай, чым ткацтва на станку. Але патрабуе спрыту. Мала проста стварыць пояс — трэба яшчэ і захаваць узор. У «Поясе сяброўства» стаўку зрабілі на кветкавыя матывы, у якія памайстэрску сплятаюцца шарсцяныя і паўшарсцяныя ніткі.

Старт стварэнню шматнацыянальнага аксесуара далі падчас афіцыйнага адкрыцця спартыўнай вёскі. Першыя ніткі заплялі прадстаўнікі еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, кіраўнік Вёскі спартсменаў і дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». А завяршылі працу за тры дні да завяршэння Гульняў. — У стварэнні «Пояса сяброўства» ўзялі ўдзел прадстаўнікі 35 краін, — расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька. — Пояс стаў сімвалам адзінства, добрых адносін: II Еўрапейскія гульні — мерапрыемства, якое не абмяжоўвалася толькі спортам і дасягненнямі, але было важным у тым ліку і з пункту гледжання культуры.

На прэзентацыі таксама былі прадстаўлены сцягі ІІ Еўрапейскіх гульняў, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, эстафеты агню «Полымя Свету», формы факеланосцаў і валанцёра пратакольнай праграмы, падарункі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў замежных дзяржаў. У цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

Вікторыя АСКЕРА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.