Вы тут

У першы раз — у школьны клас ...але ўжо ў якасці педагогаў


15 жніўня да работы ва ўстановах адукацыі прыступяць 6 283 маладыя педагогі. Сярод іх 4 352 выпускнікі ВНУ і 1 719 выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з педагагічнай адукацыяй. Акрамя таго, накіраванне на першае рабочае месца атрымалі 212 выпускнікоў, якія навучаліся за кошт уласных сродкаў. У Міністэрстве адукацыі сцвярджаюць, што колькасць ахвотных атрымаць першае працоўнае месца сярод студэнтаў-платнікаў з кожным годам расце.

Сёння падрыхтоўка педагогаў ажыццяўляецца ў Беларусі

ў 12 ВНУ, у тым ліку ў трох профільных — Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Танка, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Таксама рыхтуюць педагогаў і ў класічных універсітэтах.

Права на самастойнае працаўладкаванне атрымаў 291 выпускнік (265 выпускнікоў ВНУ і 26 уладальнікаў дыпломаў педагагічных каледжаў).

— У тым выпадку, калі выпускнік раптам застаўся без рабочага месца, указанага ў накіраванні на работу, ён можа размеркавацца туды, дзе ёсць вакансія і дзе яго гатовы працаўладкаваць, — патлумачылі ў галоўным адукацыйным ведамстве.

1376583258247_15-26

— Калі наймальнік адмаўляе маладому спецыялісту ў працаўладкаванні (а такое можа здарыцца, напрыклад, з-за змены штатнага раскладу), неабходна атрымаць у наймальніка пісьмовае тлумачэнне, дзе будзе пазначана, па якой прычыне працаўладкаванне маладога спецыяліста немагчымае. З гэтай паперай трэба вярнуцца ў ВНУ і папрасіць аб пераразмеркаванні. Калі па адпаведнай спецыяльнасці ў навучальнай установе засталіся незадаволеныя заяўкі, маладога спецыяліста накіруюць на новае месца працы. А калі такіх няма, выдадуць даведку аб праве самастойнага працаўладкавання. Магчыма і пераразмеркаванне па персанальным запыце, — удакладніў намеснік старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Раман ДАПІРА. — Выпускнікі, якія працуюць не па месцы жыхарства бацькоў у бюджэтных арганізацыях, маюць права на атрыманне льготнага крэдыту для набыцця рэчаў першай неабходнасці. А вось прадастаўленне жылля па месцы размеркавання заканадаўства не гарантуе. Умова аб выдзяленні маладым спецыялістам жылога памяшкання наймальнікам можа быць агаворана ў накіраванні на працу ці ў дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама арганізацыі пры недастатковасці ўласнага жыллёвага фонду могуць выдзяляць сродкі з мэтай кампенсацыі выдаткаў на найм жылля, але гэта іх права, а не абавязак.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.