Вы тут

Ліквідавалі падпольную вытворчасць і гандаль "спайсам"


Аператыўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама разам з калегамі з Ленінскага РУУС, спецпадраздзялення "Алмаз" і байцамі раённага аддзела дэпартамента аховы МУС затрымалі двух мінчан, якія займаліся падпольным гандлем сумесямі для курэння.

У поле зроку праваахоўнікаў маладыя людзі, аднаму з якіх было 25 гадоў, другому — 23, трапілі якраз падчас спробы рэалізацыі чарговай партыі так званых "спайсаў", якія да месца прызначэння дастаўлялі на аўтамабілі. Пры аглядзе транспартнага сродку, які належаў старэйшаму з прыяцеляў, аператыўнікі знайшлі 600 грамаў "міксаў", якія змяшчалі ў сваім саставе псіхатроп метанон. Па месцы жыхарства затрыманых у 23-гадовага грамадзяніна было канфіскавана яшчэ 150 грамаў гатовых да продажу сумесяў, 205 грамаў парашку для вытворчасці "спайсаў", неабходнае для гэтага абсталяванне і больш за пяць грамаў небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Акрамя тавару, затрыманы і аўтамабіль, на якім наркадылеры перавозілі свой тавар. У далейшым ён будзе канфіскаваны. Застаецца дадаць, што 25-гадовы кіроўца гэтай машыны да гэтага ўжо быў асуджаны за аналагічнае злачынства, а яго 23-гадовы прыяцель меў судзімасць за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.