Вы тут

Асобныя гатункі хлеба падаражэюць


У краіне з 29 жніўня будуць павялічаны на 10 працэнтаў гранічныя максімальныя адпускныя цэны па асобных гатунках хлеба і хлебабулачных вырабаў.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі

№ 59 ад 23 жніўня, якая ўжо афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакументам, прынятым з улікам прапаноў Мінсельгасхарча, устаноўлены гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб іржаны, іржана-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з колькасцю, згодна з рэцэптурай, цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14 працэнтаў.

Гаворка ідзе пра рэгуляванне цэн вытворцаў на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія традыцыйна называюцца сацыяльнымі. Яны выпякаюцца па простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і адносяцца да ніжняй цэнавой групы. Пастановай на іх устанаўліваюцца цэны ад 2 833 да 5 457 рублёў за кілаграм.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.