Вы тут

Тарыф на цяпло і гарачую ваду павялічыўся на 3%


Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў № 849, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Такім чынам, тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ўзраслі з пачатку кастрычніка на 3% да 70 898,5 рубля за 1 Гкал. Гэтым дакументам пастановы вызначаюцца новыя тарыфы на прыродны і звадкаваны газ.

Цяпер кошт прыроднага газу, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, а таксама ў садовых дамах (дачах) членаў садоўніцкіх таварыстваў з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і газавых воданагравальнікаў складае 404,3 рубля за 1 куб.м у ацяпляльны перыяд і 1 232,4 рубля за 1 «куб» — у летні. Для жылля, не абсталяванага прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, тарыф з аднаго жыхара за месяц устаноўлены ў памеры 9 850 рублёў пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага). У выпадку наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) тарыф складае 28 350 рублёў. Да 16 тысяч павялічыўся тарыф на газ пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка.
Памяняліся і тарыфы на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах. На газ звадкаваны, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў тарыф складзе ў ацяпляльны перыяд 7 360,7 рубля за 1 куб.м, у летні перыяд — 3 286,3 рубля; пры адсутнасці індывідуальных ацяпляльных прыбораў тарыф складзе 3 286,3 рубля за 1 куб.м незалежна ад ацяпляльнага перыяду.
Падаражэў у кастрычніку і звадкаваны газ у балонах. Цяпер кілаграм такога паліва каштуе 2 700 рублёў, а балон вагой 21 кг — 56 700 рублёў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.