Вы тут

Каб убачыць цябе


Імя паэ­та-фран­та­ві­ка Мі­ха­і­ла Ясе­ня доб­ра ве­да­ла ўся са­вец­кая кра­і­на. Ге­ра­іч­на-па­тры­я­тыч­ныя пес­ні «Абел­іс­кі», «Па­мяць сэр­ца», «Май­скі вальс», ство­ра­ныя па­вод­ле яго вер­шаў, спя­ва­лі бе­ла­рус­кія і ра­сій­скія ар­тыс­ты. На­бы­лі па­пу­ляр­насць і яго лі­рыч­ныя пес­ні. А ва­каль­ны твор «Мы яшчэ су­стрэ­нем­ся з ва­мі», на­пі­са­ны Ва­лян­ці­най Ся­рых су­мес­на з паэ­там, за­ду­шэў­на гу­чыць у бе­ла­рус­кіх ася­род­ках і на аме­ры­кан­скім кан­ты­нен­це.

Пес­ня «Каб уба­чыць ця­бе» ўзнік­ла ў мі­ну­лым го­дзе. Аў­та­рам му­зы­кі вы­сту­піў спя­вак Сяр­гей Ха­рэ­віч (пра­ца­ваў у На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным на­род­ным хо­ры Бе­ла­ру­сі імя Ге­на­дзя Ці­то­ві­ча, На­цы­я­наль­най ака­дэ­міч­най ха­ра­вой ка­пэ­ле імя Ры­го­ра Шыр­мы). У кні­зе вер­шаў і пе­сень «Пісь­мо з 45-га...» (2001), па­да­ра­ва­най паэ­там, яго кра­нуў лі­рыч­ны аб­ра­зок пра за­ка­ха­на­га юна­ка. Ра­ман­тыч­ны ма­лю­нак за­сне­жа­на­га го­ра­да пра­сяк­ну­ты дзі­вос­най му­зы­кай. Валь­са­вая ме­ло­дыя на­ра­джа­ец­ца-вы­плы­вае з лёг­ка­га ру­ху сня­жы­нак, вет­лых па­ры­ваў вет­ру. Яна на­паў­няе ду­шу ма­ла­дой асо­бы, ахоп­ле­най страс­ным па­чуц­цём, ро­біць на­ва­коль­ны свет для яе пры­ваб­ным і ўтуль­ным.

Ме­ла­дыч­ную ад­мет­насць паэ­тыч­ных рад­коў пад­ха­піў ар­тыст і ў леп­шых тра­ды­цы­ях са­вец­кай эст­ра­ды ўва­со­біў яе ў му­зы­цы, пе­ра­даў у спе­ве. Ён за­пі­саў пес­ню «Каб уба­чыць ця­бе» на дыск — і яна ўспры­ма­ец­ца па-юнац­ку чыс­тым, шчы­рым пры­знан­нем у лю­бо­ві і да ка­ха­най, і да род­ных края­ві­даў.

Верш Мі­ха­і­ла Ясе­ня     Му­зы­ка Сяр­гея Ха­рэ­ві­ча

За­мя­тае ва­кол, за­мя­тае...

Хма­ры ніз­ка ім­чаць у ці­шы.

Ці­ха, шэп­там за­вея спя­вае.

І так свет­ла зям­лі і ду­шы.

Бе­лы снег...

Ён то сып­ле, то сціх­не...

І сця­жын­ку тваю за­мя­це.

Я ж бя­гу між тан­цу­ю­чых віх­раў

Для та­го, каб уба­чыць ця­бе.

За­мя­тае ва­кол, за­мя­тае

Сквер і ву­лі­цу, цёп­лы твой дом,

Дзе ся­бе ад мя­не ты ха­ва­еш,

Дзе ча­ка­еш мя­не за вак­ном.

Не­дзе ў хма­ры сха­ва­лі­ся зо­ры.

Дрэ­вы моўч­кі ста­яць у жур­бе.

Я ж бя­гу праз за­сне­жа­ны го­рад

Для та­го, каб уба­чыць ця­бе.

За­мя­тае ва­кол, за­мя­тае...

Свет­ла так на зям­лі і ў ду­шы.

І за­вея лас­ка­ва спя­вае,

І яе толь­кі чут­на ў ці­шы.

Сып­люць, сып­люць сня­жы­нач­кі з не­ба —

То за­вея пяе і пяе.

І ні­чо­га мне бо­лей не трэ­ба

Для та­го, каб уба­чыць ця­бе.

Пад­рых­та­ваў Мі­хась ША­ВЫР­КІН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.