У Мінскай вобласці не хапае медыцынскіх работнікаў. «Цякучасць кадраў у сістэме аховы здароўя набывае пагрозлівыя памеры. У некаторых бальніцах на 118 ставак працуе толькі 60 урачоў. Акрамя таго, выклікае занепакоенасць кошт медыцынскіх лекаў
: у дзяржаўных і камерцыйных аптэках ён значна адрозніваецца».
Пра гэта заявіў на пасяджэнні аблвыканкама, дзе прааналізавана выкананне мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей, губернатар Міншчыны Сямён ШАПІРА.
Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна краіны засяродзіў увагу прысутных на праблемах па забеспячэнні бяспекі жыхароў Міншчыны і выпрацоўцы сістэмнага і комплекснага падыходу для папярэджання гібелі людзей. Летась звыш 230 чалавек загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях, 126 — на вытворчасці, 250 — атруціліся алкаголем. Ахвярамі пажараў сталі 182 чалавекі, у тым ліку 8 дзяцей. Гэта менш, чым у 2012-м, але статыстыка даволі значная і прымушае шукаць канкрэтныя рашэнні па зніжэнні колькасці няшчасных выпадкаў.
У сувязі з гэтым у бліжэйшай перспектыве будзе разгледжана работа ўсіх службаў вобласці, якія маюць дачыненне да здароўя і бяспекі грамадзян: адукацыі, спорту, турызму, культуры, працы і сацыяльнай абароны.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.