Вы тут

Вяр­хоў­ны савет Крыма пры­няў ра­шэн­не аб ува­хо­джан­ні аў­та­но­міі ў склад Ра­сіі


Вяр­хоў­ны са­вет Кры­ма ўчо­ра пры­няў ра­шэн­не аб ува­хо­джан­ні аў­та­но­міі ў склад Ра­сіі, пе­ра­да­юць ін­фар­ма­генц­твы.

Пар­ла­мент Кры­ма па­ста­на­віў увай­сці ў склад Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў якас­ці суб'­ек­та РФ. Так­са­ма пры­ня­та ра­шэн­не пра­вес­ці 16 са­ка­ві­ка агуль­на­на­цы­я­наль­ны рэ­фе­рэн­дум, на які вы­но­сіц­ца пы­тан­не аб ува­хо­джан­ні рэ­гі­ё­на ў склад Ра­сіі. У бю­ле­тэнь бу­дуць уклю­ча­ны два пы­тан­ні: «Вы за ўва­хо­джан­не АРК у якас­ці суб'­ек­та ў склад РФ?» і «Вы за ад­наў­лен­не Кан­сты­ту­цыі Кры­ма 1992 і за­ха­ван­не Кры­ма як скла­да­най част­кі Укра­і­ны?». Па­ве­дам­ля­ец­ца, што ў рэ­фе­рэн­ду­ме бу­дуць удзель­ні­чаць так­са­ма жы­ха­ры Се­ва­сто­па­ля, які, згод­на з ад­мі­ніст­ра­цый­на-тэ­ры­та­ры­яль­ным па­дзе­лам Укра­і­ны, не ўва­хо­дзіць у склад Аў­та­ном­най Рэс­пуб­лі­кі Крым. Дзяр­жаў­ная Ду­ма Ра­сіі за­яві­ла, што га­то­ва раз­гле­дзець за­ко­на­пра­ект аб маг­чы­мас­ці да­лу­чэн­ня Кры­ма да Ра­сіі. Па­ве­дам­ля­ец­ца так­са­ма, што прэ­зі­дэнт РФ Ула­дзі­мір Пу­цін у той жа дзень пра­вёў апе­ра­тыў­ную на­ра­ду з чле­на­мі Са­ве­та бяс­пе­кі, дзе аб­мяр­коў­ва­ла­ся ра­шэн­не пар­ла­мен­та Кры­ма. Пра вы­ні­кі на­ра­ды на мо­мант пад­пі­сан­ня ну­ма­ра вя­до­ма не бы­ло. За­тое сваё стаў­лен­не да іні­цы­я­ты­вы крым­скіх пар­ла­мен­та­ры­яў па­спе­лі вы­ка­заць прад­стаў­ні­кі Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за і ЗША. Так, па­сол ЕС ва Укра­і­не Ян Там­бін­скі за­явіў, што па кан­сты­ту­цыі Укра­і­ны лёс Кры­ма мо­жа вы­зна­чац­ца толь­кі на ўсе­ўкра­ін­скім рэ­фе­рэн­ду­ме. У Ва­шынг­то­не так­са­ма за­ся­ро­дзі­лі ўва­гу на тым, што ра­шэн­не па Кры­ме мо­жа быць пры­ня­та толь­кі цэнт­раль­ным укра­ін­скім ура­дам.

У той жа час Злу­ча­ныя Шта­ты ўвя­лі ві­за­выя санк­цыі ў да­чы­нен­ні да чы­ноў­ні­каў з Ра­сіі і Кры­ма, а так­са­ма звы­чай­ных гра­ма­дзян і ар­га­ні­за­цый, дзе­ян­ні якіх, на дум­ку Ва­шынг­то­на, дэ­ста­бі­лі­зу­юць сі­ту­а­цыю ва Укра­і­не. Кан­крэт­ныя проз­ві­шчы чы­ноў­ні­каў, якія фі­гу­ру­юць у спі­се, не ўдак­лад­ня­юц­ца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».