Вы тут

Не­раст: рых­ту­ем­ся да за­ба­ро­ны


З 1 кра­са­ві­ка ў кра­і­не ўста­наў­лі­ва­ец­ца за­ба­ро­на на зда­бы­чу ўсіх ві­даў рыб у су­вя­зі з вес­на­вым не­рас­там.

Яна бу­дзе дзей­ні­чаць па 30 мая, за вы­клю­чэн­нем ама­тар­ска­га ры­ба­лоў­ства, якім мож­на зай­мац­ца ў свет­лы час су­так з бе­ра­га ад­ной ву­дай з ад­ным круч­ком ці ад­ным спі­нін­гам, які асна­шча­ны штуч­най пры­на­дай з ад­ным адзі­на­рным, ці двай­ным, ці трай­ным круч­ком па­ме­рам не больш за №10 па між­на­род­най кла­сі­фі­ка­цыі №1.

У сі­ле за­ба­ро­на на лоў­лю шчу­па­ка. За кож­ную не­за­кон­на зда­бы­тую асо­бі­ну ры­бы па­ру­шаль­ні­кі пра­ві­лаў вя­дзен­ня ры­ба­лоў­най гас­па­дар­кі і ры­ба­лоў­ства аба­вя­за­ны бу­дуць па­крыць на­не­се­ную пры­ро­дзе шко­ду, якая пад­час за­ба­ро­ны вы­ліч­ва­ец­ца ў трох­крат­ным па­ме­ры. На­прык­лад, шчу­пак ці лешч абы­дуц­ца бра­кань­е­рам у 390 ты­сяч руб­лёў, а лінь ці язь — у 780 ты­сяч руб­лёў. Акра­мя та­го, па­ру­шаль­ні­кі мо­гуць быць аштра­фа­ва­ны на су­му ад 10 да 50 ба­за­вых ве­лі­чынь або пры­цяг­ну­ты да кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці, ка­лі па­мер шко­ды пе­ра­вы­сіць 40 ба­за­вых ве­лі­чынь.

Да­рэ­чы, згод­на з но­вай рэ­дак­цы­яй пра­ві­лаў вя­дзен­ня ры­ба­лоў­най гас­па­дар­кі і ры­ба­лоў­ства, у на­ступ­ным се­зо­не 2015 го­да тэр­мі­ны за­ба­ро­ны на лоў­лю шчу­па­ка бу­дуць па­вя­лі­ча­ны і ды­фе­рэн­ца­ва­ны. Ва ўсіх аб­лас­цях, акра­мя Ві­цеб­скай, за­ба­ро­на пач­нец­ца з 1 са­ка­ві­ка і пра­доў­жыц­ца да 15 кра­са­ві­ка. У паў­ноч­ным жа рэ­гі­ё­не Бе­ла­ру­сі яна бу­дзе дзей­ні­чаць з 9 са­ка­ві­ка па 25 кра­са­ві­ка. Па­вя­лі­чыц­ца і так­са за не­за­кон­ную зда­бы­чу шчу­па­ка — да 3 ба­за­вых ве­лі­чынь за кож­ную асо­бі­ну, а ў пе­ры­яд за­ба­ро­ны — да 9  ба­за­вых ве­лі­чынь (ця­пер, ад­па­вед­на, 1 і 3 ба­за­выя ве­лі­чы­ні). Пра­мыс­ло­вая ме­ра да­пу­шчаль­на­га да вы­ла­ву шчу­па­ка скла­дзе 40 сан­ты­мет­раў (ця­пер — 35 сан­ты­мет­раў).

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.